12:46 22.06.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Раманчук прэзентаваў «Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі» ў Магілёве
Прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзыдэнты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук у Магілёве прэзентаваў праграму «Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі», якую назваў асновай выбарчай праграмы АГП.
Раманчук прапанаваў рэгіёнам дапоўніць праграму.
«Мы лічым неабходным пракансультавацца з вамі, з усімі рэгіёнамі, для таго, каб вы маглі дапоўніць яе элементамі, якія палічыце неабходнымі. Будзе арганізаванае галасаванне на сайце АГП. Чым больш ваша прапанова атрымае галасоў, тым большая верагоднасць таго, што яна патрапіць у праграму», — распавёў ён.
Праграма мае ў сваёй аснове сем элементаў: «Стварэнне спрыяльнага дзелавога і інвэстыцыйнага клімату», «Мадэрнізацыя інфраструктуры», «Развіццё фінансавай сістэмы», «Пашырэнне рынкаў збыту, эканамічная інтэграцыя з усімі суседзямі», «Адаптацыя сістэмы адукацыі да патрабаванняў рынку працы», а таксама «Бяспека чалавека, стабільнасць дзяржаўных інстытутаў, культура працалюбства».
Прэзэнтацыя праграмы «Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі» таксама ўжо прайшла ў Брэсце і Гродна. Плануюцца сустрэчы ў Віцебску і Гомелі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
31 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |