14:00 21.09.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Раманчук: "Захоўваем лепшае. Ствараем новае"
Кандыдат у прэзыдэнты ад АГП Яраслаў Раманчук разьлічвае атрымаць у першым туры прэзыдэнцкіх выбараў 30-35% галасоў выбарцаў, каб затым працягнуць барацьбу за перамогу ў другім туры.
Пра гэта сёньня заявіў старшыня АГП Анатоль Лябедзька на сумеснай з Я.Раманчуком прэс-канфэрэнцыі.
Яраслаў Раманчук сказаў, што дакумэнты на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы ён перадасьць у ЦВК 23 верасьня. Сьпісы гэтай групы ўжо гатовыя, і ў яе ўвойдуць больш за тысячу чалавек. Асноўным дакумэнтам выбарчай праграмы Я.Раманчука стане праграма "Захоўваем лепшае. Ствараем новае", якая складаецца зь пяці разьдзелаў.
"Мы рыхтаваліся да выбараў тры месяцы.І мы маем свае прадстаўніцтвы ў 32 гарадах Беларусі", — заявіў Яраслаў Раманчук.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме