16:45 06.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Раманчук: Мытны звяз будзе існаваць... фармальна
З сённяшняга дня на тэрыторыі Беларусі, Расіі і Казахстану ўступіў у сілу Мытны кодэкс Мытнага звязу. Што зменіць ён у жыцці нашай краіны і яе грамадзян? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да кандыдата ад АГП ў прэзідэнты Беларусі, эканаміста Яраслава Раманчука.
“З 1992 года мы ўступаем у розныя інтэграцыйныя аб’яднанні, і дасюль маем сітуацыю, калі Беларусь сварыцца з усімі і знаходзіцца ў самаізаляцыі, - лічыць Раманчук. - Былі спробы стварэння Мытнага звязу, Саюзнай дзяржавы, Еўразэсу. Усё гэта прывяло да сварак паміж лідэрамі краінаў. Гэта яшчэ адна спроба. Палітычнай волі я тут не бачу. Беларускі бок настроены на тое, каб нафтапрадукты былі бяспошлінныя, каб былі адзіныя цэны на нафту і газ. Расія не будзе пагаджацца. Таму сваркі будуць працягвацца. Я думаю, што мы нават не адчуем нічога пасля сённяшняга дня, калі ўступіў у сілу Мытны кодэкс.
На межах Беларусі нашы афіцэры будуць кантраляваць расіян, расіяне будуць кантраляваць беларускія тавары. А ў звязку, напрыклад, з новымі патрабаваннямі да сертыфікатаў на мяса і малако, можна спадзявацца на пашырэнне мер супраць беларускіх тавараў.
Пачалася інфармацыйная вайна. Яна падкрэслівае тое, што Мытны звяз будзе існаваць фармальна, як і іншыя дзесяткі дагавораў, якія былі паміж нашымі краінамі і існуюць цяпер. Так што, можна спаць спакойна. І, я думаю, што чэмпіянат свету па футболу, акажа на беларускую эканоміку большае ўздзеянне, чым падпісаны Мытны кодэкс”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
29 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |