16:17 12.12.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
“Радзіме, высокім парыванням продкаў, вольнаму духу зямлі прысвячаю”
Такімі словамі адкрываецца трылогія “Пакутны век” пісьменніка, грамадскага дзеяча, сябра АГП Васіля Якавенкі. 11 снежня ў Палацы мастацтва адбылася прэзентацыя другога выдання гэтай кнігі. Паводле слоў аўтара, трылогія “вынашана і выпакутавана ўсім жыццём”, зрэшты, не толькі яго асабістым. “Героі твора – прыхільнікі беларускай ідэі, яны стаяць перад выбарам: страціць па “ўласнай ахвоце” свае этнічныя карані і растварыцца ў свеце шырокім, альбо жыць жыццём народа і нацыі, дбаючы пра росквіт апошняй”.
Твор выклікаў жывую дыскусію, у спрэчках акрамя вядомых літаратуразнаўцаў Аляксея Рагулі, Анатоля Вераб’я і Міхася Кенькі выступілі палітык Вячаслаў Сіўчык, паэт і музыказнаўца Вітаўт Мартыненка, празаікі Эрнэст Ялугін, Валер Санько і многія іншыя. Падчас імпрэзы з песнямі выступаў кампазітар і кіраўнік гурта ПЛАН Андрэй Плясанаў. Сярод прысутных на прэзентацыі - амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан, былы суддзя Канстытуцыйнага суда Анатоль Мурашкевіч, паэт Славамір Адамовіч, перакладчык і выдавец Зміцер Колас, мастакі Міхась Карпук, Алесь Цыркуноў, святар Аляксандр Ледаховіч і інш.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме