17:01 30.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Публічны заклік з мінарэта да ісламскай малітвы не стасуецца з еўрапейскай культурай
Паводле інфармацыі ИТАР-ТАСС, грамадзяне Швейцарыі сказалі “не” будаўніцтву мінарэтаў у краіне. Паводле афіцыйных вынікаў рэферэндума 29 лістапада, 57% насельніцтва гэтай еўрапейскай краіны пагадзіліся з ініцыятывай Швейцарскай народнай партыі такім чынам перашкодзіць “паступовай ісламізацыі краіны”. Лідэры беларускіх дэмакратычных партый у інтэрв’ю ucpb.org выказаліся ў падтрымку гэтай ініцыятывы.
- 57% галасоў грамадзянаў гэта пераканаўчая большасць, а ўлічваючы тую рэкламную кампанію ў абарону мінарэтаў, якую праводзіў Еўраньюс, мяне гэта здзівіла, - кажа сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Севярынец. На мой погляд, швейцарцы маюць права на такое рашэнне. Швейцарыя – хрысціянская краіна, у якой зарадзіўся кальвінізм і цалкам натуральна, што жыхары гэтай краіны выказаліся ў абарону сваёй хрысціянскай тоеснасці.
Павел Севярынец мяркуе, што калі б у Беларусі паўстала такое ж пытанне, нашы грамадзяне таксама б выступілі супраць будаўніцтва мінарэтаў. На думку лідэра БХД, публічны заклік з мінарэта да ісламскай малітвы не стасуецца з еўрапейскай культурай.
Пытанне, якое давялося вырашаць для сябе Швецыі, можа праз нейкі час стаць актуальным для ўсёй Еўропы і для Беларусі ў тым ліку, мяркуе старшыня Маладога фронту Зміцер Дашкевіч:
- Гэтак адбудзецца па адной простай прычыне, якая палягае ў тым, што еўрапейскія хрысціянскія народы адмаўляюцца ад рэпрадукцыі свайго ж насельніцтва, дазваляючы аднаполыя шлюбы, якія не маюць дзяцей, і ў гэты ж час дынамічна развіваюцца мусульманскія сем’і, якія маюць шмат дзяцей. Гэта ў прынцыпе натуральны працэс, які падаграваюць самі еўрапейскя народы. І рашэнне Швейцарыі вельмі слушнае, яна бароніць свае культурныя здабыткі, каштоўнасці, сваю веру.
Лідэр Моладзевага хрысціянска-сацыяльнага саюза Аляксандр Шумкевіч таксама кажа, што швейцарцаў зразумець можна:
- Хрысціянская супольнасць, хрысціянскія прынцыпы, якія дазваляюць ставіцца цярпліва да іншых рэлігій, да іншых культур, адкрытасць хрысціянскага грамадства прыводзіць да пэўных праблем, і менавіта цяпер гэта асэнсоўваецца. Я мяркую, што Швейцарыя зрабіла правільна, адмовіўшы мусульманам будаваць мінарэты.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме