13:17 15.12.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Прысуд Бандарэнку адменены
У Менскім гарадскім судзе скончыўся разгляд касацыйнай скаргі прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі. "Адмянілі прысуд, і справа будзе разглядацца ізноў" - сказаў адвакат Зміцер Лаеўскі пасля заканчэння разгляду скаргі. Пакуль што канкрэтны тэрмін чарговага разгляду справы не вызначаны, але, на думкуа дваката, ён павінен адбыцца ў першай палове студзеня.
Адвакат Зміцер Лаеўскі пракаментаваў адмену прысуда Радыё Рацыі:
- Гэта нармалёвая перамога. А што яшчэ нам трэба было? Першая задача мінімум - адмена прысуда - выканана. Мяркую, што на студзень будзе прызначаны разгляд справы. Андрэя Бандарэнку перавядуць у Менск, дзе ён будзе змешчаны таксама пад варту, але ў Менску.
Магчыма ўжо сёння Андрэя Бандарэнку з Бабруйскай калоніі перавядуць ў следчы ізалятар у Менску, дзе ён будзе чакаць чарговага суда. Яшчэ ў пачатку кастрычніка суддзя Леанід Ярмоленкаў з Першамайскага суда Менска прызнаў Андрэя Бандарэнку вінаватым у крадзяжы маёмасці фірмы, і пакараў яго 7 гадамі зняволення з канфіскацыяй маёмасьці. Прадпрымальнік сваёй віны не прызнаў і падаў скаргу ў Менскі гарадскі суд. Ён лічыць пакаранне пераследам за ўдзел у леташніх выбарах.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |