18:46 16.01.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Прэзентацыя кнігі "Будзіцелі"

20 студзеня ў Мінску адбудзецца прэзентацыя кнігі журналіста Аляксандра Тамковіча «Будзіцелі» (своеасаблівага працягу яго папярэдняй працы — «Асобы»).

Гэта шэраг інтэрв’ю са знакавымі для Беларусі асобамі, у тым ліку прадстаўнікамі новага пакалення, якія займаюць выразную грамадзянскую пазіцыю і ўласным прыкладам «абуджаюць» да роздуму і дзеяння астатніх. Сярод суразмоўцаў Аляксандра Тамковіча — Эніра Браніцкая, Зміцер Дашкевіч, Святлана Завадская, Валерый Дранчук, Таццяна Севярынец, Артур Фінькевіч, Мікалай Халезін ды іншыя.

Прэзентацыя кнігі «Будзіцелі» адбудзецца ў офісе Партыі БНФ (пр-т Машэрава, 8) 20 студзеня ў 17.00.

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме