13:47 05.05.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Прэзідыум Палітрады АДС: Выбары ў мясцовыя Саветы Рэспублікі Беларусь не былі свабоднымі, справядлівымі і празрыстымі
Сёння ў мінскім офісе АГП адбылося пасяджэнне Прэзідыума Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл. Пры поўным кворуме былі разгледжаныя тры пытанні.
1. Адбылося падсумаванне канчатковых вынікаў выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы. Прэзідыум Палітрады прыняў адмысловую заяву, у якой сцвярджаецца, што “выбары ў мясцовыя Саветы Рэспублікі Беларусь не былі свабоднымі, справядлівымі і празрыстымі”.
2. Прайшла кароткая справаздача cустаршыні АДС Анатоля Лябедзькі па выніках паездкі на сесію Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы.
3. Прэзідыум Палітрады АДС прыняў рашэнне 9 траўня ў 10.30 супольна правесці ўскладанне кветак да помніка на пляцы Перамогі і заклікаў усіх сяброў прыйсці на пляц, каб разам ускласці кветкі да абеліску.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме