15:02 30.06.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Прэзідэнцкія выбары пройдуць 28 лістапада?
Наш сайт атрымаў інфармацыю аб скліканні пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў. Дата пакуль не агучана, але ёсць прынцыповае рашэнне аб яе скліканні. Гэта пацвярджае інфармацыю, што хутчэй за ўсё прэзідэнцкая кампанія пройдзе ў апошні тыдзень лістапада.
“Лістапад – гэта найбольш аптымальны час для правядзення прэзідэнцкай кампаніі, – каментуе інфармацыю лідэр АГП Анатоль Лябедзька. – Лукашэнка не мае залатога запасу, і таму яму трэба правесці кампанію да таго, як пацяжэюць жыроўкі на аплату камунальных паслуг і да таго, як яму будуць прад’яўлены новыя кошты на энерганосьбіты з боку Расіі".
Па меркаванні Лябедзькі, у пачатку гэтай кампаніі галоўнымі дзеючымі асобамі з боку улады стануць Ярмошына і КДБ. І гэта азначае, што стаўка будзе зроблена на сілавы варыянт правядзення прэзідэнцкай кампаніі і фальсіфікацыі, паведаміў лідэр АГП.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме