15:00 24.05.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Прэстыжная прэмія — Валеру Карбалевічу
Вядомы беларускі палітоляг Валер Карбалевіч 24 траўня атрымае прэмію «Свабодная прэса Ўсходняй Эўропы» імя Герда Буцэрыюса.
Урачыстасьці пачынуцца апоўдні ў гарадзкой ратушы Гамбургу.
Арганізатары конкурсу — прадстаўнікі дзьвюх фундацыяў: нямецкай «Цайт-Штыфтунг» і нарвэскай «Вольнае слова» — кажуць, што свабода слова ў Беларусі, Расеі, Азэрбайджане і Ўкраіне зусім не відавочная, а таму падобная ўзнагарода асабліва важная для тых, хто прадстаўляе незалежную журналістыку ў гэтых краінах ва ўмовах рэпрэсіяў, перасьледу, паклёпу і запалохваньня.
Сярод сёлетніх ляўрэатаў, акрамя Валера Карбалевіча:
- блогер маскоўскага радыё «Эхо Москвы» Вольга Раманава;
- журналістка радыёстанцыі «Азатутюн» (Баку) Дадзіжа Ізмаілава;
- каўказкі часопіс «ДОШ»;
- тыднёвік «Український тиждень» (Кіеў).
Герд Буцэрыюс— заснавальнік штотыдневіка «Die Zeit». Пад канец свайго жыцьця пажадаў, каб частка ягоных сродкаў перайшла ў адмысловы фонд для заахвочваньня незалежных журналістаў у Эўропе. Прэмія, якая мае яго імя, уручаецца ад 2000 году.
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |