18:00 11.02.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Прэйгерман: урад сёння на 100 % не разумее, дзе мы апынуліся (Відэа)
З 2012 года Беларуская эканоміка пачала жыць паводле правілаў Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП).
Паводле экспертаў “Ліберальнага клубу”, абмяркоўваць, кепска гэта ці добра, ужо запозна. Цяпер трэба вызначыць, як скарыстаць магчымасці інтэграцыі з найбольшай эфектыўнасцю для беларускай эканомікі. Пакуль жа ў дзеяннях ураду гэткай тэндэнцыі няма.
“Па-першае, пэўна будзе цяжка, бо мы на ўзроўні ўраду сёння на 100 % не разумеем, дзе апынуліся. А калі няма такога разумення – то няма і разумення, як ісці да максімалізацыі эфектаў для бізнесу”, – падкрэсліў эканаміст Яўген Прэйгерман.
АЭП існуе ў межах Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА), што азначае роўны доступ яе удзельнікаў да рынкаў партнёраў, адзіныя ўмовы дзейнасці ў энергетычнай сферы, а таксама шырокія магчымасці для працоўнай міграцыі. Аднак ёсць і тое, чаго варта баяцца і да чаго Беларусь не падрыхтаваная, – канкурэнцыя.
“Беларускай эканоміцы прыйдзецца канкураваць з сыравіннымі эканомікамі Казахстану і Расеі. А гэта азначае, што ў іх больш сродкаў для мадэрнізацыі, больш сродкаў, каб накіраваць на рэформы, што праводзяцца ў эканоміцы. У Беларусі ўсяго гэтага няма. Таксама трэба ўлічваць, што Расея ўступіла ў СГА, зыходзячы з гэтага пункту; нашыя беларускія тавары, наш бізнес будуць канкураваць на расейскім рынку яшчэ больш. Але не толькі. Таксама і на сваім”, – кажа эканаміст Мікіта Бяляеў.
Эксперты падкрэсліваюць, што ўлады не выказваюць ніякага жадання праводзіць неабходныя Беларусі эканамічныя рэформы, што ў далейшай перспектыве можа зрабіць нашую краіну эканамічным прыдаткам Расеі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |