12:31 27.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Правяраць ананімкі больш не будуць
Ад 1 студзеня 2010 году набывае моц указ прэзыдэнта №510 “Аб удасканаленьні кантрольнай (нагляднай) дзейнасьці”. Паводле ўказу, ня будзе падставай да праверкі заява ананімаў. Упершыню ў гісторыю органаў кантролю дэкляруецца захаваньне прэзумпцыі невінаватасьці – пакуль правапарушэньне не даказанае, караць нельга.
Старшыня Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Аляксандар Калінін кажа, што гэтыя дасягненьні сталі вынікам прынцыповай пазыцыі бізнэс-супольнасьці:
“У працэсе абмеркаваньня гэтага ўказу ўлічаныя вельмі многія пажаданьні дзелавой супольнасьці. У прыватнасьці, падчас працы над 510-м указам нам удалося ўвесьці такую норму, як права на памылку суб’екта гаспадараньня. І ўпершыню ўведзена норма, калі дробныя адхіленьні – дапусьцім, да 1% ад сумы налічаных падаткаў – не зьяўляюцца адміністратыўным правапарушэньнем. Гэты прынцып трэба зараз распаўсюдзіць на Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэньнях”.
Будзе ўведзеная такая норма, як права на памылку суб’екта гаспадараньня.
Пасьля сканчэньня сёлета паўгадавога мараторыя на беспадстаўныя праверкі, новыя рэйды кантралёраў скончыліся канфіскацыямі тавару і вялізарнымі штрафамі. У некаторых выпадках санкцыі склалі сотні мільёнаў рублёў.
Міхал Карневіч
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме