12:00 26.05.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Праваахоўнікі правяраюць «Белсат»
Пракуратура праводзіць праверку дзейнасці тэлеканалу “Белсат” у Беларусі. Паводле неафіцыйных крыніцаў, гэтая праверка мае скончыцца праз месяц.
Інфармацыя пра чарговую хвалю цікаўнасці праваахоўных органаў да працы нашага тэлеканалу стала вядомая пасля затрымання незалежнага тэлеаператара Алеся Любенчука. Міліцыянты ў прыватнай размове паведамілі аператару, што яны “толькі выканаўцы, а загад прыйшоў зверху, са Следчага камітэту”. Таксама параілі праз месяц звярнуцца па сканфіскаваную відэакасету, “калі скончыцца праверка”.
Меркаваную праверку працы журналістаў службе інфармацыі “Белсат” пракаментаваў прадстаўнік тэлеканалу ў Беларусі Міхась Янчук:
“Следчы камітэт даручыў, паводле нашых звестак, правядзенне праверкі міліцыі. У нашай краіне ўсё магчыма, але галоўнае пытанне: “Навошта?”. У найбліжэйшы час мы збіраліся падаваць дакументы на акрэдытацыю каналу. Цалкам імаверна, што ўжо загадзя ідзе пошук фармальных падставаў для адмовы. Ёсць некалькі чалавек, якія гэта ведалі ў Варшаве, і, магчыма, інфармацыя прасачылася”.
“Белсат” двойчы падаваў дакументы на акрэдытацыю ў Беларусі – тры і два гады таму. Першая адмова была з фармулёўкаю “Пададзеныя дакументы не адпавядаюць заканадаўству”. Хоць, як распавядае спадар Янчук, змены ў парадак акрэдытацыі былі ўнесеныя праз два дні пасля падачы дакументаў. Другі раз адмовілі ў сувязі з тым, што ёсць шматлікія парушэнні ў дзейнасці журналістаў каналу, якія выявіла менавіта пракуратура. Размова ішла пра працу без акрэдытацыі.
Міхась Янчук ацэньвае магчымыя наступствы пракурорскай праверкі: “На шчасце, нам пагражае толькі адміністратыўная адказнасць, абвінавачанні ў працы на замежны сродак масавай інфармацыі без акрэдытацыі. Прынамсі, артыкул “Самаўпраўства” ўжываўся толькі аднойчы, калі суд пастанавіў, што Дзянісаў незаконна назваўся журналістам”.
Спадарожнікавае тэлебачанне “Белсат” – гэта першы незалежны тэлеканал у Беларусі. Ён вяшчае з 10 снежня 2007 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання, дзе і месціцца афіцыйная рэдакцыя “Белсату”. На тэрыторыі Беларусі канал не мае афіцыйнага статусу, і ягоная праца абапіраецца на фрылансераў.
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |