15:30 04.01.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Праваабаронцы чакаюць узмацнення рэпрэсій
Праваабаронцы чакаюць узмацнення рэпрэсій у 2010 годзе. Як лічыць віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі, 2010 год будзе "дастаткова цяжкім": запланаваны дзве буйныя палітычныя кампаніі — выбары ў мясцовыя саветы вясной і пачатак кампаніі па выбарах прэзідэнта восенню.
"Такія падзеі вядома выклікаюць большую актыўнасьць грамадзянскай супольнасці і большую актыўнасьць адмысловых службаў " - лічыць Бяляцкі.
"Вялікага значэння факту, што эўразьвяз сочыць за падзеямі ў Беларусі я б не надаваў" кажа Бяляцкі.
"Таму мне падаецца, што гэты ціск будзе большым і ён з’явіцца рэальным рычагом уплыву на сітуацыю ў Беларусі. Гэта ўскладняе сітуацыю для беларускімх уладаў, але нятрэба перабольшваць гэтых магчымасцяў. Я ўпэўнены у тым , што сітуацыя ў Беларусі можа змяніцца толькі пад ціскам саміх беларускіх грамадзянаў."
"А практыка ў нашай дзяржаве склалася такая, што калі грамадскае жыццё становіцца больш актыўным, павялічваецца і колькасць рэпрэсій з боку ўлад. Таму мы лічым, што пытанні пераследу грамадзянскіх актывістаў, пытанні рэпрэсій і абмежавання правоў грамадзян і свабоды СМІ будуць вострымі", — заявіў Бяляцкі.
Праваабаронцы гатовы назіраць за сітуацыяй, даваць свае ацэнкі падзеям і працэсам, якія адбываюцца, адзначыў ён.
Лідэр Беларускага Хельсінкскага камітэта (БХК) Алег Гулак таксама выказаў меркаванне, што ў 2010 годзе праваабаронцам давядзецца вельмі напружана працаваць. "Я не думаю, што год будзе просты. Выбары заўсёды выклікаюць актывізацыю працы спецслужб. Я не асабліва чакаю таго, што рух па шляху лібералізацыі будзе больш хуткім, але я лічу, што ва ўлады не будзе простых адносін з Расіяй. А гэта будзе штурхаць яе да большага супрацоўніцтва з Еўропай", — спадзяецца Гулак.
"Выклікаў будзе шмат, але ў нас з’явіліся новыя механізмы абароны правоў чалавека, і гэтымі механізмамі мы павінны карыстацца", — адзначыў лідэр БХК.
Старшыня арганізацыі "Прававая дапамога насельніцтву" (Украіна) Алег Волчак лічыць, што 2010 год "не будзе асабліва радасным" для праваабаронцаў. "Я не чакаю лібералізацыі, будзе толькі "закручванне гаек" у сувязі з будучымі выбарамі. Не сакрэт, што Лукашэнка плануе выбірацца на чарговы прэзідэнцкі тэрмін, таму лібералізацыя ў эканоміцы, палітыцы, грамадскім сектары яму не патрэбна. Не будзе зарэгістравана ніводная палітычная партыя ці праваабарончая грамадская арганізацыя. Яны небяспечныя для ўлады, таму што яны працуюць на месцах з людзьмі".
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме