19:45 30.05.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Праваабаронцы: Прысуд Парфянкову палітычна матываваны
Праваабаронцы асуджаюць прысуд, вынесены Васілю Парфянкову і патрабуюць вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў.
З адпаведнай заявай выступіў Праваабарончы цэнтр “Вясна”:
29 траўня судом Першамайскага раёна Менска грамадскі актывіст Васіль Парфянкоў быў асуджаны на 6 месяцаў арышту па арт. 421 КК Рэспублікі Беларусь (за парушэньні ўмоваў прафілактычнага нагляду, устаноўленага судом).
Васіль Парфянкоў у лютым 2011 году быў асуджаны да чатырох гадоў пазбаўленьня волі па ч. 2 арт. 293 КК РБ (“удзел у масавых беспарадках”) за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый падчас прэзідэнцкіх выбараў, у жніўні таго ж году – памілаваны згодна з указам прэзідэнта.
Пасля свайго вызваленьня Васіль Парфянкоў працягваў грамадскую дзейнасьць і неаданаразова затрымліваўся за ўдзел у акцыях ў падтрымку беларускіх палітвязьняў, якія застаюцца за кратамі.
Сённяшні прысуд цалкам звязаны з папярэднім перасьледам Васіля Парфянкова і разглядаецца намі як далейшы ціск уладаў на актывістаў, што былі асуджаныя па выніках падзеяў 19 снежня 2010 г., а таксама як спроба запалохваньня актыўнай часткі беларускага грамадства.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” з засьцярогай і занепакоенасьцю адзначае, што прэвентыўны нагляд таксама ўстаноўлены над моладзевымі актывістамі Уладзімірам Яроменкам і Паўлам Вінаградавым, што можа ў далейшым пацягнуць за сабой крымінальную адказнасьць за фармальнае парушэньне ўмоваў адбыцьця прэвентыўнага нагляду.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае прысуд Васілю Парфянкову цалкам палітычна матываваным, а самога Васіля палітычным вязьнем з моманту пачатку адбыцьця пакараньня.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” рашуча патрабуе:
спыненьня палітычнага перасьледу усіх грамадскіх актывістаў;
неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных вязьняў;
зьняцця (пагашэньня) судзімасьці з усіх незаконна асуджаных па падзеях 19 снежня 2010 года, што будзе расцэнена як крок да іх рэабілітацыі і дазволіць такім асобам працягнуць сваю грамадскую і палітычную дзейнасьць
www.spring96.org
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
28 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |