12:31 09.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Пракуратура патрабуе спыніць карупцыю ў ЖЭСах
Беларуская пракуратура патрабуе спыніць парушэнні антыкарупцыйнага заканадаўства ў галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Генеральная пракуратура праверыла эфектыўнасць захадаў, якія былі зробленыя Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, каб прадухіліць злачынствы ў сферы карупцыі.
У 2009 годзе ў сферы ЖКГ Беларусі было зарэгістравана 87 карупцыйных злачынстваў. Большасць з іх — крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, службовыя падлогі і хабарніцтва. 14 злачынстваў звязаныя са злоўжываннямі службовымі паўнамоцтвамі.
Распаўсюджаны выпадкі, калі бухгалтэрыі налічваюць заробкі на карт-рахункі грамадзянам, якія на прадпрыемствах не працуюць і такім чынам прысвойваюць сабе гэтыя грошы.
Толькі ва Упраўленні дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкавання Мінгарвыканкама сума склала 143 мільёны рублёў.
Дырэктар і бухгалтар мінскага ЖЭС № 44 за год скралі больш за 20 тысяч даляраў бюджэтных грошай, прыпісваючы сабе завышаны заробак.
Бухгалтар ў Віцебску такім чынам скрала 56 мільёнаў рублёў.
Распаўсюджаныя выпадкі хабарніцтва за спрыяльнае рашэнне пытання ў распрацоўцы праектнай дакументацыі.
Паводле пракуратуры, асноўнай прычынай крадзяжоў з’яўляецца адсутнасьць кантролю, што дае магчымасць для злоўжывання свамі паўнамоцтвамі.
Дагэтуль не распрацаваныя меры, якія б выключалі спосабы крадзяжу грашовых сродкаў шляхам неправамоцнага пералічэння на карт-рахункі завышаных сум людзям, якія не працуюць у штаце. Злачыннасці спрыяе таксама слабая праца кадравай службы.
Пракуратура звярнула ўвагу міністра на той факт, што супрацоўнікамі ЖКГ не выконваецца патрабаванне заканадаўства "Аб дэклараванні фізычнымі асобамі даходаў, маёмасці і крыніцаў грашовых сродкаў". Тыя ж дэкларацыі, якія прадстаўляюць кіраўнікі падначаленых раённых арганізацый, утрымліваюць недакладныя звесткі.
Часам іх сваякі таксама ўхіляюцца ад падачы дэкларацыі. У выніку пракуратура некалькіх кіраўнікоў у сістэме ЖКГ прыцягнула да адміністрацыйнай адказнасці.
Пракуратура накіравала прадстаўленне міністру ЖКГ з прапановай прыняць адпаведныя захады для прадухілення карупцыі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме