14:48 17.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
“Праймерыз” апрабіруюць на Аршаншчыне
На пачатку студзеня ў Воршы пачнецца пробны “праймерыз” па вылучэнні адзінага кандыдата на пасаду прэзідэнта ад дэмакратычных сіл Беларусі. Такое рашэнне зацвердзіў у панядзелак Прэзідыум Палітрады АДС.
Аршанскі рэгіён абраны невыпадкова, бо ў ім дзенічае адна з самых моцных кааліцыяў, у якую ўваходзяць не толькі суб’екты АДС, але і сацыял-дэмакраты Міколы Статкевіча і нават прадстаўнікі Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі - БНФ, кажа кіраўнік мясцовай суполкі Фронту. Чаму тэрмінам абраны менавіты студзень, распавядае кіраўнік рабочай групы па выпрацоўцы рэгламента правядзення “праймерызу” Леў Марголін:
- Таму што пасля студзеня праводзіць "праймерыз" будзе ўжо бессэнсоўна. Бо сам па сабе аршанскі "прймерыз" мае сэнс толькі ў тым выпадку, калі ён добра ў нас пройдзе, добра атрымаецца, мы зможам распаўсюдзіць гэты досвед на іншыя рэгіёны. Але калі мы будзем гэта рабіць у красавіку ці ў траўні месяцы, то нам ужо не будзе калі гэтым займацца ў іншых рэгіёнах, у іншых абласцях, у іншых гарадах.
Плануецца, што ўдзел у аршанскім “праймерызе” возьмуць не менш за тры кандыдаты – Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін і Лявон Баршчэўскі. Прычым, апошні будзе хутчэй за ўсё пазіцыянавацца як беспартыйны, таму што сойм Партыі БНФ забараніў актывістам браць удзел у "праймерызе".
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |