16:16 27.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Праект рэзалюцыі па Беларусі "завіс"

Канферэнцыя старшыняў парламенцкіх фракцыяў у Еўрапейскім парламанце адхіліла прапанову старшыні дэлегацыі па справах Беларусі Яцка Пратасевіча, каб уключыць на разгляд цяперашняй і чарговай снежанскай сесіі Еўрапарламенту апошнюю рэзалюцыю па Беларусі.
Для мяне гэта вельмі нечаканае рашэнне і не хаваю свайго разчаравання, сказаў у размове з нашым радыё еўрадэпутат Яцэк Пратасевіч. Не выключаю, што на гэтае рашэнне паўплывалі захады беларускай дыпламатыі, адзначае еўрадэпутат.
- Могуць за гэтымі падзеямі стаяць захады беларускай дыпламатыі, каб пазбыцца адназначнай пазіцыі Еўрапарламента, які ў праекце пастановы адносна Беларусі вельмі выразна даводзіць, што беларуская дэлегацыя ў рамках Еўранэсту павінна складацца найбольш з пяці прадстаўнікоў парламенту беларускага, а таксама мінімум пяці прадстаўнікоў беларускай апазіцыі. У маім праекце пазначана, што калі гэтая ўмова беларускімі ўладамі будзе адхілена, то даты дэлегацыя з дзесяці чалавек павінна складацца выключна з прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі, а таксама грамадскіх аб’яднанняў. Гэты параграф у праекце рэзалюцыі выклікае найбольшае непрыняццё беларускай улады, якая рознымі шляхамі імкнецца ўплываць на асобных палітычных лідэраў у Еўрапарламенце, блакуючы нават абмяркаванне самога праекта.
Поўную падтрымку гэтага праекту рэзалюцыі далі ўжо Еўрапейская народная партыя і Еўрапейская кансерватыўна-ліберальная партыя. Рашучае супраць сказалі Еўрапейскія сацыялісты і "Зялёныя", паведаміў Яцэк Протасевіч. Яны нязгодныя з тым пунктам рэзалюцыі, які гаворыць пра ўдзел беларускай апазіцыі ў Еўранэст. Старшыня дэлегацыі па Беларусі адзначыў, што будзе надалей працягваць захады, каб прапанаваная ім рэзалюцыя ўсё ж трапіла на разгляд снежанскай сесіі парламанту ў Страсбургу.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |