13:50 28.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Праект рэзалюцыі ПАРЭ: сталінскі рэжым вінаваты ў масавым голадзе ў СССР
Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы мае намер прызнаць, што сталінскі таталітарны рэжым стаў прычынай масавага голаду ў пачатку 30-х гадоў мінулага стагодзьдзя на тэрыторыі былога СССР.
"Існуючы ў Савецкім Саюзе таталітарны сталінскі рэжым прывёў да жахлівых парушэньняў правоў чалавека, пазбавіў мільёны людзей іх права на жыцьцё. І адной з найбольш трагічных старонак стаў масавы голад у рэгіёнах, дзе вырабляюць збожжа, які пачаўся пры канцы 1920-х гадоў і дасягнуў свайго апагею ў 1932-33 гадах ", – гаворыцца ў праекце рэзалюцыі ПАРЭ.
Гэты дакумэнт парлямэнтары маюць намер прыняць у сераду пасьля абмеркаваньня дакладу "Даніна памяці ахвяраў вялікага голаду (галадамору) у былым СССР", падрыхтаванага цяперашнім старшынём ПАРЭ Мэўлютам Чавушаглу (Турэччына). У праекце рэзалюцыі адзначаецца, што "мільёны ні ў чым не вінаватых людзей у Беларусі, Казахстане, Малдове, Расеі і Ўкраіне, якія ўваходзілі тады ў склад СССР, пазбавілі жыцьця ў выніку масавага голаду, выкліканага жорсткімі наўмыснымі дзеяньнямі і палітыкай савецкага рэжыму", паведамляе Інтэрфакс.
"Ва Украіне, якая пацярпела ў найбольшай ступені, асабліва моцна вялікі голад ударыў па сялянству. (...) Гэтыя трагічныя падзеі вядомыя як галадамор (палітычна матываваны голад) і прызнаныя ўкраінскім аконам як акт генацыду ўкраінцаў", – адзначаецца ў праекце рэзалюцыі.
У гэтым дакумэнце канстатуецца, што ў Казахстане "лік ахвяраў масавага голаду таксама ішоў на мільёны, прычым мяркуецца, што колькасьць загінулых у адносінах да ўсяго насельніцтва быў найбольш высокім сярод народаў былога СССР".
Тут жа адзначаецца, што ў Расеі голад унёс мільёны жыцьцяў яе жыхароў як у вёсках, так і ў гарадах. "Па ацэнках, у абсалютным выражэньні насельніцтва Расіі панесла самыя вялікія страты ў выніку савецкай сельскагаспадарчай палітыкі", – гаворыцца ў праекце рэзалюцыі ПАРЭ. Тут адзначаецца, што "дзесяткі тысячаў сялянаў таксама загінулі ў Беларусі і Малдове".
"Асамблея шануе памяць усіх, хто загінуў у выніку гэтай беспрэцэдэнтнай чалавечай катастрофы, лічачы іх ахвярамі жорсткага злачынства савецкага рэжыму супраць уласнага народа", – адзначаецца ў праекце рэзалюцыі.
Асамблея заклікае ўлады ўсіх краінаў былога СССР раскрыць свае архівы і спрасьціць доступ да іх як айчынных дасьледчыкаў, так і экспэртаў эўрапейскіх дзяржаваў.
"Асамблея заклікае гісторыкаў ўсіх краін былога СССР, пацярпелых падчас вялікага голаду, а таксама гісторыкаў іншых краін ажыцьцявіць сумесныя незалежныя дасьледаваньні для таго, каб поўна, непрадузята і без палітызацыі ўсталяваць сапраўдныя абставіны гэтай чалавечай трагедыі", – гаворыцца ў праекце рэзалюцыі.
Тут вітаецца рашэньне ўкраінскіх уладаў заснаваць нацыянальны дзень памяці ахвяраў вялікага голаду (Галадамору) на Украіне і заклікае ўлады іншых краін постсавецкай прасторы зрабіць тое ж самае ў адносінах да ўласных ахвяраў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме