19:00 24.08.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Прадстаўнікі дэмсіл падпісалі пагадненне аб каардынацыі дзейнасці
Толькі што завяршылася сустрэча кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх кампаній. Падчас сустрэчы адбылося падпісанне дакумента аб каардынацыі дзейнасці па шэрагу накірункаў.
У прыватнасці, па вылучэнні прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, арганізацыі наглядання, мабілізацыі людзей на пратэст супраць фальсіфікацый, арганізацыі ўнутранага і знешняга ціску па змене выбарчай заканадаўчай і правапрымяняльнай практыкі.
Падпісалі пагадненне лідэры Аб’яднанай грамадзянскай партыі, грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!”, Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, БХД, жаночай партыі “Надзея”, “Еўрапейскай кааліцыі”. Даў згоду, каб яго подпіс быў пад дакументам, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Анатоль Ляўковіч. Пад асобнымі пунктамі падпісаўся Аляксей Янукевіч (БНФ).
Па невядомай прычыне не прыйшлі на сустрэчу прадстаўнікі "Руху “За свабоду”. Але яны пакуль яшчэ маюць магчымасць прыяднацца да гэтага пагаднення.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
28 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |