20:03 26.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Прадстаўнікі дэмсіл наведалі чарнобыльскія рэгіёны
Сёння, у 24-ыя ўгодкі Чарнобыльскай трагедыі, адбылася рабочая паездка прадстаўнікоў дэмакратычных сіл у чарнобыльскія рэгіёны. Цяпер яны знаходзяцца ў Гомелі. А перад гэтым наведалі Хойнікі, Брагін і вёску Сабалі.
"Вельмі вялізарная вёска, адселеная, але людзі там усё роўна жывуць, - распавядае лідэр АГП Анатоль Лябедзька. - Калі мы прыехалі, там сабраліся амаль усе жыхары вёскі, распавялі пра сваё гаротнае і цяжкае жыццё. Яны фактычна не маюць ніякіх правоў ні на зямлю, ні на будынкі, ні на што. Жывуць нібыта бамжы, хаця многія жывуць у сваіх хатах. Распавялі, як учора прайшло ў іх галасаванне. Яны самі не ведаюць хто прыехаў, чаго прыехаў. Прыйшла кандыдат у дэпутаты і раздала бюлетэні для галасавання. Гэткім чынам і прагаласавалі".
Адметна, што перасоўванне прадстаўнікоў АДС па-ранейшаму адсочваюць супрацоўнікі спецслужбаў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме