12:00 02.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Прадпрымальнікі знялі сваіх кандыдатаў з выбараў
Прадпрымальнікі здзейснілі сваю пагрозу і знялі сваіх кандыдатаў з выбараў. Пра гэта распавёў лідэр руху “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў.
Паводле Віктара Гарбачова, прадпрымальнікі вылучалі на выбары больш 20 прэтэндэнтаў, аднак зарэгістраваныя былі толькі 11. 7 з іх ужо адмовіліся ад рэгістрацыі. Яшчэ тры зробяць гэта да канца тыдня. Апошні кандыдат усё ж вырашыў ісці да канца. Рашэнне сябраў арганізацыі Віктар Гарбачоў тлумачыць наступным чынам:
- Прычынай для сябе палічылі, што недэмакратычны працэс фармавання ўчастковых камісій, недэмакратычны працэс усяго, што адбываецца, і самае галоўнае - гэта ціск з боку спецслужбаў, з боку адміністрацый прадпрыемстваў, праз родных і блізкіх. Яны бачылі, што іх удзел можа прынесці шкоду іх бізнэсу, пэўныя сямейныя страты, таму прынята рашэнне захаваць сябе, але працягваць працу ў рамках кампаніі па прадпрымальніцкаму накірунку, вырашая нейкія сацыяльныя праблемы, праблемы прадпрымальнікаў.
Пры гэтым Віктар Гарбачоў упэўнены, што ў прэзідэнцкіх выбарах прадпрымальнікі Беларусі возьмуць куды больш актыўны ўдзел.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
6 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |