14:00 14.01.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Пра грып як паказнік на іншыя "захворванні"
Гэта вельмі паказальна для нашай краіны: у дзень прафілактыкі грыпу даведацца аб тым, што кожны дзень у сталіцы фіксуюцца выпадкі захворвання на жахлівы “свіны” грып, эпідэмію якога мы перажылі напрыканцы мінулага году. Прафілактыка павінна засцерагаць ад захворвання, а калі яно ўжо наступіла, то “прафілактычнымі размовамі” не дапаможаш.
Перажытая эпідэмія выявіла хваравітую баязлівасць і традыцыйнае хаванне фактаў з боку чыноўнікаў, і непадрыхтаванасць медыкаў, падарваўшы іх аўтарытэт у грамадстве. А паводле старшыні камісіі па ахове здароўя ў Вярхоўным Савеце ХІІІ склікання Уладзіміра Белякова, эпідэмія ў чарговы раз паказала на яшчэ адну праблему.
“ У медычнай дапамозе нічога не змянілася, сістэма як працавала, так і працуе, - кажа Уладзімір Белякоў. Пры гэтым мы сутыкнуліся з сур’ёзнай праблемай - мы не ўкамплектаваныя ў дастатковай ступені кадрамі і не маем дастаткова сродкаў каб плаціць медыкам добрую зарплату”.
Як сказаў эксперт, у свой час наша медычная сістэма была самая лепшая ў Савецкім Саюзе. І на сённяшні дзень прафесійны ўзровень беларускіх медыкаў высокі, але ў іх неапраўдана нізкія заробкі, адсюль і недахоп кадраў. Мы маем добрую фармацэўтыку, але медычная тэхніка, на жаль, адстае ад патрэбнага ўзроўню.
Таму мы атрымліваем “прафілактычныя размовы” часцей, чым якаснае лячэнне.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме