12:00 18.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Польскі Сейм прыняў адмысловую заяву ў справе Беларусі
Поўны тэкст заявы польскага Сейму ў справе Беларусі.
Заява Сейма Рэспублікі Польшча ў справе парушэння правоў чалавека і грамадзяніна ў Беларусі
Сейм Рэспублікі Польшча асуджае дзейнасць беларускіх уладаў, накіраваную супраць прадстаўнікоў арганізацыі польскай нацыянальнай меншасці і заклікае Беларусь да ўшанавання правоў чалавека і грамадзяніна.
На працягу апошніх месяцаў улады Рэспублікі Польшча прынялі шматлікія дзеянні, мэта якіх была інтэнсіфікацыя дыялогу з Рэспублікай Беларусь. Вынікалі яны з пераканання, што ў супольным інтарэсе Польшчы, Еўрасаюзу, але перадусім самой Беларусі, ляжыць у пераадольванні самаізаляцыі, у якой знайшлася яна ў выніку аўтакратычных дзеянняў яе уладаў. У сувязі з новай хваляй рэпрэсій супраць Саюза палякаў на Беларусі, а таксама актывістаў гэтай арганізацыі, Сойм РП прытрымліваецца становішча, што трэба задумацца да вяртання палітыкі санкцый у справе супраць Беларусі.
Сойм РП выказвае ўпэўненасць, што ўзровень супрацоўніцтва Польшчы і ЕС з беларускімі уладамі павінен непасрэдна залежыць ад узроўня выкання грамадзянскіх правоў у Беларусь. Сойм РП выказваецца за прыманне рашэнняў польскімі уладамі на конт дзеянняў, накіраваных на падтрымку беларускагш грамадства, у тым ліку павелічэнне фінансавых сродкаў, надзейнасць незалежных медыяў, асабліва тэлевізіі “Белсат”. Дапамога павінна патрапіць да рэпрэсаваных незалежных ад уладаў грамадскіх арганізацыяў, у тым ліку Саюза палякаў на Белсарусі. Заклік Сойму РП ёсць вынікам пераканання, што ўлады Рэспублікі Беларусь сваімі рэпрэсіямі ў дачыненні да арганізацыі польскай нацыянальнай меншасці парушаюць асноўныя чалавечыя і грамадзянскія правы, якія з’яўляюцца падмуркам сучаснай Еўропы. Тым самым улады Беларусі адкідаюць дапамогу ахвяраваную ім да гэтага часу праз Польшчу, а таксама прысудваюць сябе на далейшую палітычную ізаляцыі.
У далучаным файле выказванне маршалка польскага Сейма Браніслава Камароўскага.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме