23:30 30.01.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Плян Раманчука ўлада праігнаравала
Прапановы, якія ўнёс у плян паляпшэньня іміджу Беларусі намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, міністэрства замежных спраў Беларусі ігнаравала. Пра гэта спадар Раманчук паведаміў “Свабодзе”:
“Я даў свой плян. Ён прынцыпова адрозьніваецца ад таго, што падрыхтаваў МЗС. І сёньня я атрымаў тое, што павінны былі яны зрабіць з улікам маіх прапаноў. Але нічога, па сутнасьці, зь іх ня ўключана.
Я напішу ліст пра гэта Лукашэнку, Сідорскаму і Макею. Гэта — безумоўна“.
Яраслаў Раманчук кажа, што чыноўнікі імкнуцца стварыць яшчэ адну дадатковую структуру:
“Няма разуменьня таго, што ў нас нестандартная сытуацыя. Не такая, калі трэба толькі крыху палепшыць маркетынг. А ёсьць жаданьне нейкім чынам канцэнтраваць у адным органе бюджэтныя, прыватныя і добраахвотныя плыні фінансаў. І каб потым гэты орган усім кіраваў.
Мы ж падыходзім да гэтага пытаньня зусім інакш. Трэба распрацаваць стратэгію краінавага маркетынгу, каб пасьля прапанаваць ураду, як зрабіць, каб наша краіна выглядала зусім інакш у вачах патэнцыйных інвэстараў. Мы прапануем даць больш правоў для вырашэньня гэтага пытаньня прадпрыемствам“.
Група краінавага маркетынгу была створана загадам прэм’ера Сідорскага. Яе ачоліў намесьнік міністра замежных спраў Андрэй Яўдачэнка.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |