11:01 18.05.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Ператрусы ў офісах і кватэрах актывістаў кампаніі "Гавары праўду"
На менскім офісе грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" адбываецца ператрус. Пра гэта Свабода атрымала паведамленьні зь некалькіх крыніц.
Тэлефоны лідэра кампаніі Ўладзімера Някляева і іншых яе актывістаў не адказваюць.
Аналягічныя ператрусы адбываюцца ў актывістаў кампаніі ў Гомелі і Магілёве.
У Гомелі каля дзесятка міліцыянтаў й людзей у цывільным блякавалі кватэру экс-дэпутата Вярхоўнага Савету СССР, актывіста АГП і грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Юрыя Варонежцава.
Гаспадар не адчыняе дзьверы.Ніякіх камэнтароў суседзям міліцыянты не даюць. Супрацоўнік абласной управы МУС, які назваўся Макрушыным, адказвае адназначна: “Праводзяцца следчыя дзеяньні. Пакіньце калідор!” Тое ж паўтарае й капітан міліцыі з бэджыкам “Пусеў”.
Літаральна паўгадзіны таму міліцыянты забралі з афіса АГП, што на вуліцы Палеская,52, і старшыню гарадзкой арганізацыі гэтай партыі Андрэя Толчына. Міліцыянты паказалі ордэр на ператрус ягонай кватэры, падпісаны пракурорам Ленінскага раёну Менску.
У Магілёве, у мясцовым дабрачынным фондзе “Шчырасьць” супрацоўнікі міліцыі і КДБ рыхтуюцца правесьці вобшук офіса.
Як паведаміў дырэктар фонду Ігар Каваленка ў супрацоўнікаў сілавых структураў на руках санкцыя на ператрус у межах расьсьледаваньня крымінальнай справы. Што гэта за справа яны кажуць.
Паводле Каваленкі, у самім офісе і каля яго 15 супрацоўнікаў у форме міліцыі і цывільным. Актыўных дзеяньняў пакуль няма, бо чакаюць пакуль прыедуць юрысты дабрачыннага фонду.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме