19:00 26.01.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Перашкодзілі адзначыць Таццянін дзень
Віцебскія міліцыянты спынілі акцыю моладзі да Таццяніна дня і Дня студэнтаў. Раніцай у нядзелю ў Віцебску на праспекце Фрунзэ на плоце інфекцыйнай бальніцы нехта прымацаваў вялікую белую расцяжку з крыўдным для міліцыянтаў тэкстам: “У вар’ята няма свята. Прыпыні бязмежжа мянтоў! Жанчын ня біць!”
Надпіс побач з тралейбуснымі прыпынкамі прыцягнуў увагу дзясяткаў месцічаў. Невядома, хто зняў гэтую расцяжку, але, быццам бы ў адказ на яе, міліцыянты прыпынілі акцыю моладзі да Таццяніна дня і свята студэнтаў.
Гэтую акцыю на пляцы Леніна ў межах грамадзянскай кампаніі “Наш дом” зладзілі некалькі маладзёнаў. Найбольш актыўную ролю выконвала магілеўчанка Крысціна Шацікава, якая наведвала ў Віцебску сяброў.
Мінакам прапаноўвалася пісьмова на плакатах павіншаваць сваіх родных і знаёмых. Адначасова распаўсюджваліся віншавальныя паштоўкі. Людзі – і маладыя, і нават сталага веку – вельмі прыязна ставіліся да гэткай магчымасці. Але не паспелі некалькі чалавек напісаць свае пажаданні, як з’явіліся супрацоўнікі міліцыі з відэакамерай і некалькі людзей у форме ды з аўтаматамі на чале з падпалкоўнікам, па ягоных словах, намеснікам кіраўніка Кастрычніцкага РАУС. Старэйшы афіцэр асабіста праверыў дакументы і запатрабаваў спыніць акцыю, бо, як ён сказаў, па-першае, Таццянін дзень павінныя святкаваць 14-га лютага, а па-другое, акцыю трэба праводзіць у такім месцы, дзе няма людзей. Моладзь спрачацца не стала, а проста пашпацыравала па ходніках уздоўж галоўнай вуліцы горада, віншуючы віцеблянаў і распаўсюджваючы паштоўкі.
Гэткае стаўленне віцебскіх міліцыянтаў да звычайнага непалітычнага свята здзівіла многіх месцічаў. Некаторыя насуперак падыходзілі і пісалі віншаванні, адно з якіх нейкі мінак на знак салідарнасці занатаваў нават па-латышску.
Здзівілі віцебскія міліцыянты і Крысціну Шацікаву, якая, параўноўваючы іх з магілёўскімі, заўважыла:
– Вашыя супрацоўнікі міліцыі вельмі крэатыўныя. Яны мне сказалі, што віншаваць людзей можна ў месцах, дзе няма людзей. Бо я сваімі віншаваннямі перашкаджаю людзям, якія з задавальненнем бралі паштоўкі і з задавальненнем пісалі віншаванні Таццянам. І віцебскаму транспарту я перашкаджала. Ані транспарт, ані месцічы на мяне не скардзіліся.
Уразілі яе і спробы міліцыянтаў унесці ў звычайнае святкаванне элементы вайсковага шоў:
– А яшчэ мне спадабалася, безумоўна: у гэткі дзень святочны – столькі міліцыянтаў адразу, з аўтаматамі... Прыгожа! Яны паказалі, насамрэч, што ў нас у краіне зацікаўленыя, каб людзі хадзілі шэрымі, па струнцы. І аніякіх святаў...
Дарэчы, улады таксама паспрабавалі неяк адзначыць Таццянін дзень: усіх Таццянаў пускалі ў Краязнаўчы музей без квіткоў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |