01:31 18.04.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Павел Севярынец: “Пра кошт удзелу Лукашэнкі ў саміце і можа ісці зараз гутарка”

На сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі 17 красавіка міністар замежных справаў Карэл Шварцэнберг паведаміў, што пытанне пра ўдзел Лукашэнкі ў саміце “Усходняе партнёрства” застаецца адрытым. А падчас сустрэчы з Лукашэнкам ён перадаў яму запрашэнне ў Прагу. Як гэта разумець? З гэтым пытаннем сайтucpb.orgзвярнуўся да аднаго з удзелькаў сённяшняй сустрэчы, сустаршыні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўла Севярынца.

— Супярэчнасцяў тут насамрэч няма, — адзначыў Павел Севярынец. — Проста трэба ўважліва сачыць за словамі. Пытанне пра ўдзел Аляксандра Лукашэнкі ў пражскім саміце застаецца адкрытым. Наколькі я ўяўляю, запрашэнне не азначае аўтаматычнага асабістага ўдзелу Лукашэнкі. Запрасіць могуць Лукашэнку, а паехаць можа хтосьці іншы. І, як я разумею, якраз вакол гэтага размова зараз і вядзецца.

Калі за 2-3 тыдні робяцца сур’ёзныя крокі па дэмакратызацыі, выпускаюць палітзняволеных, адмяняюцца крымінальныя палітычныя артыкулы, рэгіструецца “БХД”,13 мясцовых незалежных выданняў дапускаюцца ў сістэму распаўсюду, тады можна лічыць удзел Аляксандра Лукашэнкі ў пражскім самміце прарывам еўрапейскай дыпламатыі і прарывам Беларусі ў Еўропу. Выглядала б лагічным, што калі гэтага не адбудзецца, то на саміт паехаў бы нехта іншы.

Падаецца, што ўнутраная дыскусія Еўразвязу не ёсьць адкрытай, але ідзе вакол фармата ўдзелу. Хто паедзе і пасля чаго — ці сам Лукашэнка, ці хтосьці замест яго.

Запрашэнне і ўдзел — гэта розныя рэчы. Наколькі я памятаю, падчас размовы са спадаром Шварцэнбергам адказ быў не на пытанне “запрашаць ці не запрашаць”. Даслоўна ішла гаворка пра ўдзел. Дыпламаты вельмі асцярожна выбіраюць словы.

— А падчас сустрэчы спадар Шварцэнберг нічога не казаў, што ён перадасць запрашэнне Лукашэнку?

— Прагучала, што пытанне пра ўдзел Лукашэнкі ў Празе абмяркоўваецца з абодвух бакоў. Тое, што сёння будзе перадавацца запрашэнне, ён не казаў.

— І такіх пытанняў ніхто з удзельнікаў сустрэчы не задаваў?

— Гэта пытанне не задавалі. Там узнімалі іншыя пытанні, што тычыцца рэпрэсій, нерэгістрацыі партый і грамадскіх арганізацый, дзейнасці незалежных СМІ ў Беларусі. Абмяркоўваліся еўрапейскія адукацыйныя і эканамічныя праграмы, “Усходняе партнёрства”. Канкрэтна пра запрашэнне для Лукашэнкі размовы не ішло. Калі і закраналася гэта тэма, то ішла гаворка пра яго ўдзел.

— Калі на саміт паедзе не Лукашэнка, а іншы прадстаўнік Беларусі, гэта мяняе сутнасць справы?

— Гэта мяняе сутнасць справы, зразумела. Але пакуль што вельмі шмат “калі”. Калі будзе зроблена тое ці тое, калі еўрапейцы пагадзяцца на тое ці іншае. І толькі бліжэй да 7 траўня можна будзе казаць пра нешта больш-менш пэўнае. Наколькі я разумею, зараз ідзе дастаткова карпатлівая і схаваная ад старонніх вачэй праца пра фармат удзелу Беларусі ў пражскім саміце.

— Ці пацвярджаецца інфармацыя, што запрашэнне перадаецца Лукашэнку з умовай, што ён не паедзе на саміт?

— Здагадваюся, што там магчымы і ўдзел Лукашэнкі. Гэта можна назваць не умовай, але коштам пытання. Пра гэта, канешне, у адкрытую ніхто не казаў. Але трэба меркаваць, што якраз пра кошт удзелу Лукашэнкі ў саміце і можа ісці зараз гутарка.

Ссылки по теме:
  • 22.05.2007 - Колькі каштуюць Севярынец і Статкевіч?
    http://www.ucpb.org/?lang=rus&open=14454
  • 17.04.2009 - Павел Севярынец:
    “Пра кошт удзелу Лукашэнкі ў саміце і можа ісці зараз гутарка”
    http://www.ucpb.org/?lang=rus&open=20442
  • 20.08.2007 - Берасьце: падрабязнасьці затрыманьня ўдзельнікаў сустрэчы з П. Севярынцам
    http://www.ucpb.org/?lang=rus&open=15221
  • 20.01.2009 - Прэзентацыя кнігі "Будзіцелі"
    http://www.ucpb.org/?lang=rus&open=19685
  • 25.03.2003 - РЕЗУЛЬТАТЫ НЕСПРАВЕДЛИВЫХ СУДОВ
    http://www.ucpb.org/?lang=rus&open=6249

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме