16:18 23.12.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Пасол Расіі: Беларускія апазіцыянеры хочуць нейкай анархіі
Падчас прэс‑канферэнцыі пасла Расіі Аляксандра Сурыкава было зададзенае пытанне, ці рыхтуе дыпламатычнае прадстаўніцтва сустрэчу прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева з вядучымі апазіцыйнымі палітыкамі Беларусі. Пра імвернасць такога спаткання было заяўлена на прэс‑канферэнцыі Мядзведзева для беларускіх СМІ.
«Афіцыйныя органы Крамля не займаюцца падрыхтоўкай такой сустрэчы. Слова «вядучыя» на мой погляд ужытае не зусім правільна. Калі яны вядучыя, то за імі павінна быць нейкая падтрымка. Мы ведаем, што ў беларускай апазіцыі існуе раскол на два лагеры, а таксама драбнейшыя падлагеры. Вядучы палітык — гэта Лукашэнка, мы прызнаем тое адназначна», — сказаў пасол.
Аляксандр Сурыкаў сказаў, што не мае сімпатыі ні да аднаго апазіцыйнага палітыка ў Беларусі.
«Я часта сустракаюся з імі на нейкіх прыёмах. Мне не падабаецца, што яны заточаныя супраць Лукашэнкі, і пляваць ім на народ. Пытаюся, а чаму вы супраць? Кажуць, што не падабаецца жорсткасць і аўтарытарызм улады. Хачу сказаць, што толькі жорсткая палітыка магла выцягнуць краіну з эканамічнай ямы ў 1990‑я. А апазіцыянеры хочуць нейкай анархіі», — зазначыў дыпламат.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме