22:45 21.02.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Паслы пісалі па-беларуску пад дыктоўку
На фота:Пасол Швэцыі пасьля дыктоўкі
21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, паслы Швэцыі й Украіны ўзялі ўдзел у напісаньні Другой агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі ў менскім офісе Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны, паведамляе БелаПАН.
Пасьля дыктоўкі, тэкст якой чыталі намесьнікі старшыні ТБМ Алена Анісім і Людміла Дзіцэвіч, пасол Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан зазначыў, што сваім удзелам у акцыі ён жадае паказаць інтарэс да “вельмі своеасаблівай і прыгожай беларускай мовы, на якой неабходна размаўляць”.
“Я буду рады, калі сваім прыкладам кагосьці змагу падштурхнуць да выкарыстаньня беларускай мовы”, — сказаў пасол. Паводле слоў дыплямата, удзел у дыктоўцы дазваляе яму глыбей пазнаёміцца з асаблівасьцямі беларускай мовы і тэкстамі беларускай літаратуры.
Як зазначыў амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы, людзі павінны берагчы і ніколі не забываць родную мову, якой Усявышні надзяліў кожны народ.
“Родную мову мы атрымалі ад дзядоў і прадзедаў і павінны як мінімум перадаць яе нашчадкам. І хоць я знаходжуся за межамі Ўкраіны, мне прыемна адчуваць, што і ў Беларусі ёсьць мае аднадумцы. Яны думаюць па-беларуску, як і я — па-ўкраінску”, — падкрэсьліў спадар Ліхавы.
Навучэнец былога Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа Марцін Русецкі назваў удзел у дыктоўцы сваім абавязкам, а таксама пасільным унёскам у сьвяткаваньне дня роднай мовы. Ліцэіст мае намер пастаянна ўдзельнічаць у гэтай акцыі.
Алена Анісім і Людміла Дзіцэвіч уручылі паслам падзякі за подпісам старшыні ТБМ Алега Трусава.
А 14-й гадзіне ў сталічным Палацы мастацтва пачалося сьвята, прысьвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, у праграму якога ўключана напісаньне Другой агульнанацыянальнай дыктоўкі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |