16:15 04.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Паслы краін Еўрасаюза абмеркавалі з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімірам Макеем перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і ЕС

Паслы краін Еўрасаюза абмеркавалі з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімірам Макеем перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і ЕС. Пра гэта паведаміў пасол Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін 4 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле слоў дыпламата, гэтая сустрэча прайшла 2 лістапада. "Магу сказаць, што гэта была руцінная сустрэча, нічога асаблівага не трэба ў гэтым бачыць. Кожнае старшынства ЕС спрабуе такую сустрэчу арганізаваць", — сказаў пасол. Нагадаем, цяпер у ЕС старшынствуе Швецыя.
Літвін зазначыў, што дадзеная сустрэча "не мела адносінаў да савета ЕС", які ў лістападзе разгледзіць пытанне аб візавых санкцыях у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў. "Мы абмяркоўвалі пытанні супрацоўніцтва Беларусі з ЕС. Казалі аб тым, як яно будзе выглядаць у хуткім часе. Усё, пра што казалі, адносіцца да таго, што будзе ў межах ЕС абмяркоўвацца ў лістападзе", — сказаў пасол.
Каментуючы інфармацыю польскай прэсы аб магчымым візіце Макея ў Варшаву 5-6 лістапада, Літвін паведаміў, што ў гэтыя дні візіт не планаваўся. "Такі візіт магчымы, але сказаць калі, я не магу. Калі дата будзе вядомая, мы паведамім", — сказаў Літвін.
Обсудить новость на Форуме
18 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |