19:34 25.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Пасланне старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы з нагоды Дня волі
Дарагія суродзічы-беларусы!
Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю Вас з нашым вялікім нацыянальным святам – Днём волі, і жадаю Вам правесці яго з верай і надзеяй на лепшую будучыню. Беларускі народ даможацца волі і дэмакратыі, так як дамогся незалежнай дзяржавы.
У вольным свеце мы ведалі, што ніякае зло не можа быць вечным. Чыталі Трэцюю ўстаўную грамату Рады БНР, якая абвяшчала незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі і верылі, што калі ў 1918 годзе ў такіх цяжкіх умовах наш народ здолей выказаць сваё жаданне быць вольным між вольнымі народамі свету, дык ён знойдзе ў сабе сілы ператрываць здзек і няволю савецкіх часоў ды адродзіць зноў сваю незалежную дзяржаву.
Сёння хацела б падзяліцца з Вамі вытрымкай з Трэцяй устаўной граматы, якую ўважаю асабліва натхняльнай:
Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасці, якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і незалежны край. Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю вольнаю дзяржавай. На моцы гэтага трацяць сілу ўсе старыя дзяржаўныя звязі, якія далі магчымасць чужому ўраду падпісаць і за Беларусь трактат у Берасці, што забівае насмерць беларускі народ, дзелячы зямлю яго на часткі.
Дарагія суродзічы! Памятайма гэтыя словы. Толькі свая незалежная вольная дзяржава абароніць край ад захопніцкіх замахаў на яго, з якіх бы бакоў яны не ішлі. Толькі дэмакратычны ўрад здолее забяспечыць народу мірную вонкавую палітыку. Толькі свая ўлада выратуе ад заняпаду і нішчэння нацыянальную мову і культуру.
З глыбіні сэрца жадаю Вам вытрываласці, любові да свайго прыгожага краю, веры ў будучыню і мужнасці, якая характарызуе ўсіх вольных духам людзей. Прыдзе час, калі наш народ будзе святкаваць сваё вялікае свята незалежнасці і свабоды ды з гонарам успамінаць продкаў, якія 25 сакавіка 1918 году скінулі з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасці.
Жыве Беларусь!
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
7 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |