12:01 13.08.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Пашкевічу на Дзень моладзі — 40 базавых велічынь
Маскоўскі суд Менска аштрафаваў актывіста кампаніі «Гавары праўду!» Міхася Пашкевіча на 1 мільён 400 тысяч рублёў. Пашкевіч прызнаны вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі да Міжнароднага дня моладзі, які адзначаецца 12 жніўня.
Група дэмакратычных актывістаў паспрабавала перадаць у Міністэрства адукацыі пэтыцыю супраць бюракратызму органаў у працы з моладзьдзю. Дакумэнт прынялі, але міліцыя затрымала аднаго з удзельнікаў — Міхася Пашкевіча.
Нягледзячы на пазапрацоўны час, сёньня судзьдзі працавалі амаль да 21-й гадзіны, каб пакараць «арганізатара». Вось першыя ўражаньні Міхася Пашкевіча пасьля выхаду з судовай залі:
«Мая апэрацыя, якую я хацеў зрабіць, каб мінімізаваць магчымыя страты, скончылася крыху інакш, чым задумвалася. То бок я меўся прызнаць сябе вінаватым і атрымаць мінімальны штраф. Але, пакуль справа разьбіралася, судзьдзя прыйшоў да высновы: насамрэч ні халеры Пашкевіч не раскайваецца, не прызнае сваёй віны. А калі такая справа, то ніякага мінімальнага пакараньня. Як вынік — 40 базавых велічыняў штрафу. Відавочна, судзьдзя палічыў, што я троху хітрую і, адпаведна, трэба мяне пакараць памацней.
У выніку — 1 мільён 400 тысяч рублёў. Асноўны момант быў у тым, што яны ад пачатку інкрымінавалі мне другі пункт артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу, што менавіта я быў арганізатарам. Адсюль і такі вынік.
Канечне, штраф — гэта вялікія грошы, але перадусім акцыя, я лічу, добра, што адбылася. І добра, што забралі толькі мяне, а не астатніх удзельнікаў. Я лічу, што гэта таксама ня кепска. Было б горш, калі б мне нічога не далі, а затрымалі б нашых іншых валянтэраў. Гэта было б значна горш».
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
28 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |