16:30 12.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
«Партбілет на стол!» (Відэа)
Выключэнне Андрэя Дзмітрыева з шэрагаў Абъяднанай грамадзянскай партыі мела шырокі розгалас у сродках масавай інфармацыі. Свае бачанне падзеі прапанаваў «Белсат».
"За нанясенне палітычнай шкоды" ды дзейнасць на карысць палітычных канкурэнтаў з Аб'яднанай грамадзянскай партыі выключылі Андрэя Дзмітрыева. Актывіст 3 гады быў міжнародным сакратаром ды ўваходзіў у нацыянальны камітэт партыі. Не забылі партыйцы і публічную заяву Дзмітрыева, якую кіраўнік штабу экс-кандыдата Някляева зрабіў на дзяржаўным тэлебачанні пасля падзеяў 19 снежня.
Актывіст АГП Андрэй Дзмітрыеў узначаліў выбарчы штаб кандыдата Уладзіміра Някляева ажно ў 2010. Але рэакцыя з боку роднай партыі, ад якой на прэзідэнцтва балатаваўся Яраслаў Раманчук, прыйшла толькі сёлета. Як кажуць у АГП, чакалі, пакуль сыдзе сам.
АНАТОЛЬ ПАЎЛАЎ, КІРАЎНІК МЕНСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ АГП:
“Замест таго, каб дапамагаць, ён узначаліў рух зусім іншага кандыдата. Як бы там ні казалі, гэта быў канкурэнт”.
І хаця дэмакратычныя канкурэнты ў тыя часы ішлі адзіным фронтам, была і пэўная напружанасць. Паводле Анатоля Паўлава, кіраўнік някляеўскага штабу нібыта забараняў сваім падначаленым збіраць подпісы адразу за некалькіх кандыдатаў. Толькі Някляеў і толькі "Гавары праўду!".
Пасля таго, як яшчэ да пачатку мітынгу 19 снежня на прыхільнікаў Някляева напалі невядомыя ў цывільным, кандыдат трапіў спачатку ў шпіталь, а потым і ў камеру. Дзмітрыеў, якога таксама арыштавалі ў той дзень, зрабіў заяву для дзяржаўнага тэлебачання.
АНДРЭЙ ДЗМІТРЫЕЎ, ДАВЕРАНАЯ АСОБА НЯКЛЯЕВА:
“Ззаду з натоўпу пачалі насоўвацца п’яныя маладзёны, пачалася бойка, падаспела міліцыя і дапамагла гэтую бойку спыніць. Працаўнікі міліцыі не вінаватыя ў тым, што здарылася”.
Пазней Дзмітрыеў, адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе, апраўдаў свой выступ на камеру моцным ціскам з боку працаўнікоў КДБ.
АНДРЭЙ ДЗМІТРЫЕЎ, ДАВЕРАНАЯ АСОБА НЯКЛЯЕВА:
“Я не каяўся”.
ЖУРНАЛІСТ:
“А хто дзякаваў міліцыянтам за выратаванне Някляева?”
АНДРЭЙ ДЗМІТРЫЕЎ, ДАВЕРАНАЯ АСОБА НЯКЛЯЕВА:
“Я сказаў, што яны не вінаватыя”.
АНАТОЛЬ ПАЎЛАЎ, КІРАЎНІК МЕНСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ АГП:
“Неяк усе, чамусьці, пра гэта забылі. Раманчука памятаюць, а гэта ж аналагічны быў выступ”.
Бо на наступны ж дзень пасля брутальнага разгону пратэстаў на плошчы Незалежнасці ўжо экс-кандыдат Раманчук публічна асудзіў іншых кандыдатаў – Саннікава, Статкевіча ды Рымашэўскага.
ЯРАСЛАЎ РАМАНЧУК, ЭКС-КАНДЫДАТ НА ПРЭЗІДЭНЦТВА:
“Яны справакавалі беспарадкі ды ажыццявілі спробу захопу будынку Дому ўраду. Пад пагрозай апынуліся жыцці тысячаў людзей. Я, кандыдат на прэзідэнцтва Яраслаў Раманчук, асуджаю заклікі да дзеянняў, якія парушаюць мірны характар правядзення масавых акцыяў”.
У Раманчука хапіла смеласці толькі на тое, каб самому выйсці з партыі, якую ён рэпрэзентаваў на выбарах. Дзмітрыева – выключылі. Больш паблажліва паставіліся ў кампаніі "Гавары праўду!", дзе адмаўляцца ад ягоных паслугаў не збіраюцца.
АЛЯКСАНДР ФЯДУТА, «ГАВАРЫ ПРАЎДУ!»:
“У нас няма падставаў казаць, што ён рабіў нешта супраць уласнай партыі альбо нашай кампаніі. Былі менавіта памылкі”.
Хоць і выключаны з партыі, Андрэй Дзмітрыеў застаўся на плаву. У рэзюмэ палітыка ёсць выбарчая праца і на Саюз правых сілаў у Маскве, і на Партыю Рэгіёнаў у Кіеве, таму без працы ён наўрад ці застанецца.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |