14:00 27.07.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Парламентарыі Еўропы і ЗША заклікаюць спыніць рэпрэсіі ў Беларусі
У рамках кампаніі шэфства над беларускімі палітычнымі зняволенымі, арганізаванай "Libereco - Partnership for Human Rights", еўрадэпутат ад Польшчы Марэк Мігальскі ініцыяваў сумесную міжнародную заяву па сітуацыі ў Беларусі.
Пятнаццаць парламентарыяў з розных краін выказваюць сёння сваю падтрымку дэмакратычным памкненням беларусаў і заклікаюць беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да праваабаронцаў, журналістаў і дысыдэнтаў у Беларусі, а таксама неадкладна і безумоўна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў.
Тэкст сумеснай заявы:
"Сітуацыя з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі выклікае ўсё больш занепакоенасці. Беларускія СМІ рэгулярна інфармуюць пра рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадзкіх актывістаў, прадстаўнікоў апазіцыі і незалежных журналістаў.
Пагоршылася сітуацыя з беларускімі палітычнымі зняволенымі, якія працягваюць знаходзіцца ў месцах пазбаўлення або абмежавання волі. Ад зняволеных патрабуюць напісання "прашэнняў аб памілаванні". На іх аказваецца пастаянны ціск, улады спрабуюць прыпісаць ім статус "злосных парушальнікаў рэжыму ўтрымання", пазбавіўшы тым самым права на амністыю. У прыватнасці, прашэння аб памілаванні патрабавалі ад актывіста Сяргея Каваленкі і былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Абодва былі змешчаны ў карцэр.
Мы занепакоеныя тым, што супраць лідэра апазіцыйнай арганізацыі «Малады Фронт" Змітра Дашкевіча была ўзбуджаная новая крымінальная справа. Яму пагражае дадатковы год у зняволенні за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. У калоніях аказваецца ціск і на іншых палітычных зняволеных. Мікалай Аўтуховіч, як і Мікалай Статкевіч, рашэннем суда быў прысуджаны да больш строгім ўмоў утрымання і пераведзены ў турму крытага тыпу. Мікалай Дзядок на 6 месяцаў пераведзены ў памяшканне камернага тыпу. Алесь Бяляцкі атрымаў тры дысцыплінарныя спагнанні ад кіраўніцтва калоніі.
22 чэрвеня беларускія ўлады затрымалі журналіста і актывіста Саюза палякаў Андрэя Пачобута і абвінавацілі яго ў абразе прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. 30 чэрвеня Пачобут быў вызвалены з турмы пад падпіску аб нявыездзе, але абвінавачванні супраць яго не былі знятыя. Затрыманне журналіста, безумоўна, з'яўляецца папярэджаннем для прадстаўнікоў незалежных СМІ ў Беларусі.
Занепакоенасць выклікае колькасць адміністрацыйных арыштаў, якім падвяргаюцца моладзевыя актывісты. Беларускія ўлады імкнуцца пазбягаць крымінальнага пераследу членаў апазіцыйных арганізацый, выкарыстоўваючы замест гэтага кароткатэрміновыя арышты. У перыяд з ліпеня 2011 года па май 2012 года адміністрацыйныя арышты на аснове ілжывых абвінавачванняў адбывалі 16 актывістаў "Маладога Фронту".
Мы лічым, што судовыя працэсы ў дачыненні да актывістаў апазіцыі і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці не суадносяцца з міжнароднымі стандартамі, а прысуды з'яўляюцца палітычна матываванымі.
Мы патрабуем ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных і спынення пераследу ў дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці".
Марылуізэ Бек, Дэпутат нямецкага Бундэстагу
Біджан Джыра-Сарай, Дэпутат нямецкага Бундэстагу
Сары Эссайях, Дэпутат Еўрапейскага парламента
Міхаэль Галер, Дэпутат Еўрапейскага парламента
Катрын Герынг-Экардт, Віцэ-спікер нямецкага Бундэстага
Ангеліка Граф, Дэпутат нямецкага Бундэстагу
Марк Кірк, Сенатар ЗША ад штата Ілінойс
Бэрбель Кофлер, Дэпутат нямецкага Бундэстагу
Марэк Мігальскі, Дэпутат Еўрапейскага парламента
Мануэль Сарацын, Дэпутат нямецкага Бундэстагу
Вернер Шульц, Дэпутат Еўрапейскага парламента
Марына Шустэр, Дэпутат нямецкага Бундэстагу
Крыстаф Штрэссер, Дэпутат нямецкага Бундэстагу
Франц Тэнес, Дэпутат нямецкага Бундэстагу
Фларыян Тонкар, Дэпутат нямецкага Бундэстагу
Арганізацыя «Libereco-Partnership for Human Rights», ініцыявала кампанію шэфства над беларускімі палітычнымі зняволенымі і іх сем'ямі. Парламентарыі, якія падтрымалі цяперашні сумесную заяву, прынялі ўдзел у гэтай кампаніі і ўзялі апеку над палітвязнямі.
www.spring96.org
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
29 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |