14:47 24.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Паплечнікі Бяляцкага пакідаюць свой офіс
Як паведаміла Еўрарадыё калега Бяляцкага Таццяна Равяка, праваабаронцы да сённяшняга дня спадзяваліся, што касацыйны разгляд адменіць хаця б частку прысуду Алесю Бяляцкаму. Тады яны маглі б працягнуць сваю дзейнасць у офісе, які займаюць з 2000 года.
Равяка:"Лукашэнка адназначна сказаў: хай аддасць грошы — і будзе на волі. Справа не ў грошах выявілася. Аказалася, што грошы ўнеслі. Шкоду, якая была нібыта была нанесеная Бяляцкім і вызначаная судом першай катэгорыі, гэтая шкода была пагашаная... Але рашэнне не змянілася! Справа абсалютна палітычная, і ніякага эканамічнага падатковага складніка ў справе Бяляцкага не існуе".
Нагадаем, што праваабаронцу асудзілі на 4,5 года з канфіскацыяй маёмасці. Яго абвінавацілі ва ўхіленні ад падаткаў. Сёння Мінскі гарадскі суд пакінуў прысуд, не зважаючы, што грамадскасць кампенсавала 757 мільёнаў рублёў, якія нібыта завінаваціўся дзяржаве Бяляцкі.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |