12:30 22.12.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Памылка ў газеце "Наша Талачыншчына" прывяла да смерці маці траіх дзяцей-інвалідаў
У вёсцы Звенячы ад разрыву аорты памерла 40-гадовая жанчына, хаця раней дактары ў яе хваробы сэрца не выяўлялі. Прычынай, што сэрца не вытрымала стала публікацыя ў раённай газеце, дзе жанчыну назвалі алкагалічкай. Газета публікавала справаздачу пра рэйд інспекцыі па справах непаўнагадовых.
Насамрэч, жанчына алкаголь не ўжывала, але інспекцыя ў яе дом заходзіла, бо тая выхоўвае траіх дзяцей-інвалідаў, а жывуць не багата. Сама яна працавала ў СПК "Звенячы", а муж на чыгунцы. Зразумела, што эканамічны стан сям’і не назавеш самым лепшым.
Не зважаючы на трагедыю газета не прызнае памылку ў артыкуле і не збіраецца пісаць абвяржэнне. Вінаватымі рэдактар называе інспекцыю, маўляў, тыя далі неправільныя звесткі. Інспекцыя свайго слова яшчэ не сказала, але ж, напэўна, таксама віны сваёй не прызнае. А дзеці – інваліды засталіся без маці.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |