13:15 06.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Памочнік прэзідэнта дапаможа жанчынам
Памочнік прэзідэнта Сяргей Ткачоў паабяцаў разгледзець праблему адпісак на сустрэчы з прадстаўнікамі групы жанчын, якія пацярпелі ад асабліва цяжкіх злачынстваў, нязгодныя з рашэннямі судоў па сваіх грамадзянскіх справах і крымінальных справах сваіх блізкіх, паведаміла мінчанка Галіна Юбко.
Паводле яе слоў, на прыём да памочніка прэзідэнта 5 лістапада прыйшлі 19 жанчын з Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей.
«Мы перадалі Ткачову калектыўны зварот і копіі адпісак з Вярхоўнага суда і Генеральнай пракуратуры. Памочнік прэзідэнта добразычліва прыняў прадстаўнікоў групы жанчын, уважліва нас выслухаў, адзначыў, што вывучыць праблему адпісак і праінфармуе аб гэтым кіраўніка дзяржавы», — сказала Юбко.
Яна выказала задавальненне ў сувязі з тым, што пасля шматлікіх зваротаў у Адміністрацыю прэзідэнта заяўніцы былі прыняты і выслуханы.
Як адзначыла Юбко, каб прыцягнуць увагу дзяржавы і грамадства да праблемы адпісак, жанчыны 18 разоў звярталіся да прэзідэнта, у тым ліку праз СМІ. Сярод шматлікіх акцый, праведзеных групай, яна назвала пікетаванне беларускага пасольства ў Кіеве 2 сакавіка 2007 года, пікет 14 лютага 2009 года ў сталічным парку Дружбы народаў пад лозунгам «Кругавая парука чыноўнікаў — бяспраўе народа!», зварот у сакавіку 2009 года каля тысячы грамадзян да правамоцных суб’ектаў з просьбай ініцыяваць стварэнне грамадскай камісіі па пераглядзе грамадзянскіх і крымінальных спраў.
7 кастрычніка 2004 года ў вёсцы Захараўка Крупскага раёна Мінскай вобласці была забіта і спалена родная сястра Галіны Юбко. На працягу пяці гадоў мінчанка дамагаецца аб’ектыўнага расследавання крымінальнай справы па факце забойства.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |