16:15 20.06.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Палякоў: Улады не зацікаўленыя ў адкрытасці выбараў
“Паламаць ганебную практыку фальсіфікацый на выбарах можна толькі тады, калі даводзіць праблему адсутнасці выбараў метадычна і паслядоўна, заклікаючы людзей не ўдзельнічаць у гэтым фарсе”, – лічыць намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў.
Пра гэта ён паведаміў сайту ucpb.org, каментуючы парады Лукашэнкі, якім павінен быць склад выбарчых камісій на парламенцкіх выбарах.
“Прадстаўнікоў партый, незалежна ад іх палітычных поглядаў, якія дастойна зарэкамендавалі сябе пры правядзенні ранейшых выбарчых кампаній, трэба ўключаць у склад выбаркамаў. Тыя ж, хто раней садзейнічаў дэзарганізацыі выбараў, не павінны атрымаць другога такога шансу", – загадаў Лукашэнка, пры гэтым заўважыўшы, што ўтварэнне камісій трэба ажыццяўляць па закону, адкрыта, з удзелам палітычных партый і грамадскіх арганізацый.
“Заявы пра законнасць і адкрытасць - усё гэта гульня на публіку, – мяркуе Васіль Палякоў. – Колькасць апазіцыянераў, якіх Ярмошына разам з Лукашэнкам уключалі ў склад камісій на папярэдніх так званых выбарах, можна пералічыць на пальцах. Зараз яны крычаць пра добрых і кепскіх апазіцыянераў. Гэта азначае, што замест 20-ці ўключаць 5 чалавек на ўсю краіну – тых, каго можна запалохаць, каб яны не напісалі асабістае меркаванне наконт фальсіфікацый вынікаў галасавання. Улады зацікаўленыя, каб усе фальшаванні былі шытыя-крытыя і ніхто аб гэтым нічога не казаў. Ну, а “дэзарганізатары”, вядома ж, гэта людзі, якія на мінулых выбарах дабіваліся сумленнага падліку галасоў. Зрэшты, тыя хто будзе фармаваць камісіі нават без гэтых парадаў ведаюць, што апазіцыянераў не трэба ўключаць у камісіі – яны мусяць складацца з правераных і адданых рэжыму людзей.
Таму АГП і прыняла стратэгію, накіраваную на змену гэтай ганебнай практыкі, фальсіфікацыі вынікаў галасавання. Паламаць яе можна толькі тады, калі даводзіць праблему адсутнасці выбараў метадычна і паслядоўна, заклікаючы людзей не ўдзельнічаць у фарсе”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
28 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |