10:15 10.06.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Палата прадстаўнікоў праігнаравала Мытны кодэкс
Сёньня пачалося чарговае паседжаньне Палаты прадстаўнікоў. У зацьверджаным парадку дня няма пытаньня пра ратыфікацыю дамовы аб Мытным кодэксе Мытнага саюзу, хоць яшчэ 8 чэрвеня камісія па міжнародных справах і сувязях з СНД разгледзела праект закона Рэспублікі Беларусь "Аб ратыфікацыі дамовы аб Мытным кодэксе Мытнага саюзу" і рэкамэндавала Палаце прадстаўнікоў яго прыняць.
Дату разгляду гэтага рашэньня камісія не вызначала, але, як удалося высьветліць у кулюарах, пытаньне ня будзе разглядацца таму, што ў бліжэйшыя дні чакаецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Дзьмітрыя Мядзьведзева, таму дэпутаты вернуцца да гэтага пытаньня ўжо пасьля сустрэчы кіраўнікоў двух дзяржаваў.
З улікам, што наступнае паседжаньня Палаты прадстаўнікоў заплянаванае на панядзелак, а раней яго ў парадку не было, то можна меркаваць, што сустрэча двух прэзыдэнтаў адбудзецца яшчэ да 14 чэрвеня.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме