16:45 09.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Палата прадстаўнікоў пакуль не збіраецца ратыфікаваць пагадненне па нафце
Калі дэпутаты не ратыфікуюць пагадненне аб пастаўках расійскай нафты да 15 лютага, Беларусь не зможа атрымліваць сыравіну без пошліны.
Пагадненне аб бяспошлінных пастаўках расійскай нафты на ўнутраны рынак Беларусі можа не ўступіць у сілу. Пра гэта сёння напісала расійская газета “КоммерсантЪ”. Дакумент неабходна ратыфікаваць да 15 лютага, але вясновая сесія беларускага парламента пачнецца толькі ў красавіку.
Склікаць пазачарговую сесію пакуль не плануюць, паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Прэс-служба: “У мяне няма інфармацыі пра тое, што будзе надзвычайная сесія”.
Пра пазачарговую сесію не ведаюць і дэпутаты. Разам з тым старшыня камісіі па паліўна-энергетычным комплексе парламента Сяргей Сямашка лічыць, што пытанне могуць вырашыць і без ратыфікацыі:
Сямашка: “Я думаю, што ўрад займаецца гэтым пытаннем. І, вядома, калі спатрэбіцца ратыфікацыя, калі ўрад палічыць гэта неабходным, то парадак склікання надзвычайнай сесіі ў нас ёсць, ён прапісаны, калі гэта будзе неабходна. Але я думаю, што, напэўна, яны вырашаюць пытанні і без гэтага”.
Нагадаем, што паводле пагаднення, якое падпісалі прэм’ер-міністры дзвюх краін 27 студзеня, Расія прадаставіць Беларусі квоту ў 6,3 мільёны тон нафты на бяспошлінны ўвоз нафты для ўнутранага карыстання. Гэта пры тым, што паводле некаторых крыніц першапачаткова нашая краіна прасіла 20 мільёнаў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
8 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |