14:45 16.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Палітыкі, праваабаронцы і журналісты дамовіліся аб супрацы
Учора ў гатэлі “Еўропа” адбыўся круглы стол, удзел у якім прынялі апазіцыйныя палітыкі, прадстаўнікі незалежнай прэсы і праваабаронцы. Падводзячы вынікі гэтай сустрэчы, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька адзначыў, што галоўным вынікам сустрэчы стала прынятае яе удзельнікамі рашэнне аб стварэнні рабочай групы з прадстаўнікоў палітычнай, праваабарончай і журналісцкай супольнасцяў.
“Галоўны вынік круглага стала ў тым, што было прынятае рашэнне аб стварэнні рабочай групы з прадстаўнікоў трох супольнасцяў: палітычнай, праваабарончай і журналісцкай, - паведаміў у інтэрв’ю нашаму сайту Анатоль Лябедзька. - Рабочая група будзе працаваць на сталай (рэгулярнай) аснове і яе прыярытэтам будзе выпрацоўка плана канкрэтных дзеянняў у сферы масмедыя. Па-другое, рабочая група зоймецца выпрацоўкай дакумента, які б ўтрымліваў агульную ацэнку сітуацыі ў масмедыя і агульныя падыходы да таго, што трэба рабіць. Зноў жа, уключаючы і палітыкаў, і журналістаў, і праваабаронцаў”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
29 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |