08:16 10.12.2011 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Палітычны партрэт Лукашэнкі будзе прэзентаваны ў Брэсце
“Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт” – кнігу пад такою назваю будуць прэзентаваць у горадзе над Бугам. Арганізуецца імрэза ў рамках сустрэч найбольш выбітных сябраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі з жыхарамі абласных цэнтраў.
Адзін з арганізатараў сустрэчы ў горадзе над Бугам Мікалай Коўш патлумачыў, чаму ў цэнтры ўвагі ў планаванні імрэзы апынуўся “Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт”:
- Гэтая кніга выклікала вялікую цікавасць у чытачоў і ў нас ужо некалькі дзясяткаў чалавек, якія пытаюцца, дзе можна набыць кнігу. Валер Карбалевіч, па маім перакананні, гэта той журналіст, які найбольш глыбока аналізуе тую сітуацыю, якая адбылася і прагназуе верагодныя падзеі на наступны перыяд. Таму цалкам натуральны інтарэс людзей да гэтай кнігі.
9 снежня такое мерапрыемтсва пройдзе ў горадзе Бяроза, а 10 снежня – у Брэсце. У сустрэчах на Брэстчыне прымуць удзел экс-прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Чыгір і экс-прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Анатоль Паўлаў.

Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |