12:45 04.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Палітвязень памірае за сьцяг. Выратуем яго!
Сяргей Каваленка дэманструе галадоўкаю большую прынцыповасьць і нязломнасьць чым дэпутаты ад БНФ у 1995 г. напярэдадні ганебнага рэферэндуму аб зьмене сымболікі.
Гісторыя ня любіць умоўнага ладу, але ў далёкім 95-ым годзе падобная галадоўка хаця б аднаго дэпутату магла б сарваць прасоўваньне Лукашэнкам савецкай чырвона-зялёнай анучы.
Цяпер палітвязень гатовы касьцьмі легчы за нацыянальную сьвятыню — бел-чырвона-белы сьцяг. Адгаварыць яго ад галадоўкі не атрымоўваецца. Але мы можам патрабаваць ад пракуратуры перавесьці яго пад хатні арышт па стану здароўя.
Учынак Каваленкі дэманструе ўсяму грамадзтву сакральную важнасьць нацыянальнага сымбаля, чаго не было зроблена ў 1995 г, калі Лукашэнка пачаў дэманстраваць уладу сілы. Дэпутатаў было дастаткова напужаць праз «маскі-шоў» ад спэцназа й выштурхнуць за межы парлямэнту. Каваленка ж не спыніў галадоўку нават калі яго спрабавалі карміць прымусова.
Вельмі хацелася б адгаварыць Сяргея Каваленку ад галадоўкі. Але, відаць, покуль ён у турме гэтага ніхто ня ў стане зрабіць. Паспрабуем жа з вамі разам дамагчыся пераводу пад хатні арышт Сяргея Каваленкі — напішам звароты ў Генэральную пракуратуру.
Прыклад простага звароту (вітаюцца прапановы ды заўвагі)
Генеральнай пракуратуры РБ
220030, г. Мінск, ГСП
вул. Інтэрнацыянальная, 22
Міхала Вітушкі Бацькавіча,
220050, г. Мінск,
вул. НазваВуліцы, 38
У сувязі з пагаршэньнем фізычнага здароўя зьняволенага Сяргея Каваленкі, каторы быў асуджаны 24 лютага да 2 гадоў і 1 месяцу калёніі й цяпер знаходзіцца ў турэмным шпіталі сьледчага ізалятару №1 па вул. Валадарскага 2, зьвяртаемся да Вас з просьбай аб ягоным перавядзеньні на хатні арышт.
Сяргей Каваленка не прадстаўляе небясьпекі для дзяржавы й грамадзкасьці й знаходзіцца ў турме з шкодаю для здароўя. Па заканадаўству гэта дастатковыя ўмовы для пераводу яго на хатні арышт.
Просім вас, Генеральную пракуратуру РБ, паспрыяць пераводу Сяргея Каваленкі пад хатні арышт і, такім чынам, выратаваць жыцьцё гэтага чалавека, як абавязвае артыкул 10 КПК “Забесьпячэньне абароны правоў і свабодаў грамадзянаў”, пункт 7: “Ворган, што вядзе крымінальны працэс, абавязаны ў межах сваёй кампэтэнцыі прыняць прадугледжаныя законам меры па ахове жыцьця, здароўя й маёмасьці грамадзянаў”
Зварот можна даслаць таксама ў электронным выглядзе
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |