13:15 31.05.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі назвала свайго кандыдата ў прэзідэнты
Сёння раніцай адбылося пасяджэнне Палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі, на якім было прынятае канчатковае рашэнне па вылучэнні кандыдата ад АГП на прэзідэнцкіх выбарах.
На прэзентацыі кандыдата, якая адбылася пасля пасяджэння, імя прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта агучыў старшыня камісіі АГП па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі.
“Аб’яднаная грамадзянская партыя заўсёды была прыхільніцай вылучэння адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл, і на пасяджэнні Палітрады гэта яшчэ раз было пацверджана, - адзначыў ў прадмове Аляксандр Дабравольскі. - Мы зробім усё, каб быў адзіны кандыдат ад дэмакратычных сіл. Але зараз, калі ёсць шмат людзей, якія заяўляюць пра свае прэзідэнцкія амбіцыі, мы не можам не ўдзельнічаць у гэтай кампаніі. Мы прапануем свайго кандыдата і лічым яго вельмі моцнай фігурай”.
Палітрада АГП прыняла рашэнне:
Вылучыць кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на бліжэйшых прэзідэнцкіх выбарах намесніка старшыні партыі Раманчука Яраслава Часлававіча.
У адпаведнасці з выбарчай стратэгіяй партыі ў цесным звязку з кандыдатам будзе дзейнічаць Старшыня АГП Лябедзька Анатоль Уладзіміравіч, які ў выпадку перамогі ўзначаліць Урад краіны.
Для вядзення кампаніі будзе сфармаваны штаб, які ўзначаліць намеснік старшыні партыі Марголін Леў Фёдаравіч.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме