20:15 03.08.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Палітрада АГП выказалася за міжнароднае расследаванне фактаў палітычных знікненняў у Беларусі
Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі ўхваліла грамадзянскую ініцыятыву аб міжнародным расследаванні фактаў выкрадання апанентаў беларускага рэжыму.
“Мы ўхваляем і зварот у Савет Бяспекі ААН па гэтай праблеме, і прапанову правесці слуханні ў Еўрапейскім парламенце, і саму акцыю, якая пройдзе ў Мінску 16-га жніўня, - зазначыў падчас сённяшняга пашыранага пасяджэння Палітрады старшыня партыі Анатоль Лябедзька.
Палітрада АГП звярнулася да сяброў партыі з заклікам падтрымаць плануемую акцыю, а да кіраўніцтва з пажаданнем і надалей працаваць над тым, каб дамагчыся міжнароднага расследавання гэтых спраў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме