15:00 29.02.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Паход у выканкам ледзь не скончыўся адміністрацыйным пратаколам
28 лютага у Баранавіцкім гарвыканкаме быў затрыманы актывіст АГП Рыгор Грык.
У 13 гадзін 25 хвілін ён зайшоў у гарвыканкам (пл. Леніна, д.2), каб аддаць зварот грамадзянаў да гарадскіх уладаў з мэтаю навядзення парадку на Цэнтральным кірмашы (там гандлююць фруктамі нават у моцныя маразы і ў нявызначаных месцах).
Актывіста спыніў супрацоўнік міліцыі прапаршчык Аляксандр Шытко і стаў правяраць сумку, у якой былі падпісныя лісты і пакунак недзяржаўнай газеты “Новы час”. Другі супрацоўнік міліцыі кансультаваўся са сваім начальствам па тэлефоне па пытанні складання адміністрацыйнага пратаколу – актывіст так і не зразумеў: за што.
- Мяне ўбачыла загадчыца ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Таццяна Жытко. Па яе загаду каля 20 хвілін міліцыянеры правяралі ў мяне сумку і дакументы, трымалі на першым паверсе ў гарвыканкаме, а затым адпусцілі,- паведаміў Рыгор Грык.
www.spring96.org
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |