13:15 04.12.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Падаецца, што Лукашэнка сам заблытаўся
З боку расійскіх палітолагаў усё часцей гучыць меркаванне пра тое, што цяперашні стан рэчаў вымушае казаць пра новы геапалітычны выбар Беларусі і неабходнасць паставіць канчатковую кропку ў стасунках з нашай краінай. Стасункі з Расеяй цяпер даволі моцна сапсаваліся і на паляпшэнне чакаць не варта. Паводле расейскага палітолага Андрэя Суздальцава цяпер перад Лукашэнкам стаіць важная задача, як захаваць уладу. Пры кансервацыі эканамічна-палітычнага жыцця гэта будзе надзвычай складана будзе. А часу на пэўныя рэформы няма, ды і ці пагодзіцца кіраўнік Беларусі на іх.
Пэўныя спадзяванні на Мытны саюз і на адзіную эканамічную прастору таксама не вельмі аптымістычныя. На ажыццяўленне патрэбен час, а да заканчэння прэзідэнцкага тэрміну застаецца нямногім больш за 470 дзён. Паводле палітычнага аглядальніка Рамана Якаўлеўскага кіраўнік Беларусі сам ініцыяваў гэтую гульню ў хістаннях паміж Захадам і Усходам. Ды вось толькі гульня патрабуе неардынарных якасцяў, якія, відаць, недастаткова:
- Мне падаецца, што цяпер Лукашэнка ў сваёй гульні проста заблытаўся. Бо гэтыя крэдыты з Захаду не будуць ісці бясконца. У такім выглядзе на Захадзе Лукашэнку ніхто не чакае і не будзе яго фінансаваць. Да таго ж праваліліся перамовы з расейскім Газпрамам. Гэта складае вельмі цяжкія абставіны для гульні Лукашэнкі.
Лукашэнку ў такіх умовах застаецца спадзявацца на цуда і на час, якіх сапраўды бракуе. Але ці ўдасцца закансерваваць эканамічную і палітычную мадэль у Беларусі, пры ўмове, што знешнія датацыі раптоўна спыняцца і не будуць больш паступаць у нашу краіну. Палітычны аглядальнік Віктар Марціновіч каментуе, што палітычная сістэма нашай краіны нядоўга праіснуе без датацый звонку:
- З самага пачатку да самага канца беларуская палітычная мадэль арыентавана на знешнія датацыі. Гэта тая самая мадэль якая можа існаваць толькі ад фінансавых уліванняў. Але ўсё залежыць ад крокаў улады.
Эканаміст Леанід Заіка канстатуе, што ў Беларусі сёння няма сваёй эканамічнай мадэлі - толькі неасацыялістычныя наборы пераразмеркавання. Яна накіравана на захаванне палітычнай структуры:
- Мы можам адмовіцца ад крэдытаў МВФ, ад расейскіх датацый. І так не толькі можна, але і трэба жыць! Усе крэдыты сёння ў Беларусі неабходныя, каб захаваць наменклатуру, існуючых бюракратаў, існуючае кіраўніцтва. Гэтая неа-сацыялістычная мадэль эканомікі патрэбна толькі для таго, каб захаваць уладу.
Тым не менш на бліжэйшы час крокі кіраўніка Беларусі будуць ісці ў адпаведнасці з тым, якія рашэнні будуць прынятыя непасрэдна Газпрамам - такі прагноз робіць аглядальнік Раман Якаўлеўскі. Бо на Захадзе ў такім выглядзе Лукашэнку не чакаюць. Дзеянні і крокі Беларусі будзе як і надалей каментаваць Газпрам.
Аглядальнік таксама нагадаў, што калі размова ідзе пра мост паміж Захадам і Усходам, то такія словы не адпавядаюць рэчаіснасці, таму што ў многіх структурах Еўрасаюзу Расія таксама з’яўляецца сябрам.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме