19:01 25.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Пачынаецца візіт дэлегацыі Еўрапарламента ў Беларусь
Місія Еўрапарламента на чале з старшынёй дэлегацыі парламенцкай Асамблеі Усходняга партнёрства Еўранест балгарскім дэпутатам Крыстыянам Вігеніным накіроўваецца ў Мінск. Вядома, што заўтра еўрапейскія дэпутаты сустрэнуцца з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацыяў, а ў суботу з лідарамі палітычных апазіцыйных партыяў.
Чакаюцца таксама сустрэчы з афіцыйнымі прадстаўнікамі, кажа лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
- У апошні час Брусель і па лініі Еўрапарламента і Еўрасаюза заняў даволі жорсткую пазіцыю. Апошнія выказванні, якія гучалі з вуснаў прадстаўнікоў Палаты, яны гавораць, што будуць сустракацца і гатовы выказаць свае аргументы, чаму патрэбна менавіта вось такое прадстаўніцтва ў Асамблеі Еўранеста. Больш таго, кіраўнік міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў заяўляў, што рашэнне не толькі ў руках дэпутатаў Еўрапарламента, так што ў іх ёсць зацікаўленасць у такіх сустрэчах. Я не думаю, што яны будуць байкатаваць гэтыя сустрэчы, або пазбягаць іх.
Па выніках сустрэчаў ў Беларусі еўрапарламентары падрыхтуюць справаздачу аб сітуацыі ў краіне. Магчыма гэтая справаздача і стане вызначальнай у пытанні фармавання беларускага прадстаўніцтва ў Еўранесце і канчатковай рэдакцыі рэзалюцыі ў справе Беларусі.
Станіслаў Шушкевіч паведаміў Радыё Рацыя, што ніхто яму афіцыйна пра прыезд еўрапарламентароў не паведамляў і на сустрэчу з прадстаўнікамі Еўрапарламента не запрашаў:
- Мяне ніхто на ніякія сустрэчы не запрашаў. Я ведаю, што прыязджаюць еўрапарламентары. Але ёсць ў нас людзі, якія пішчом лезуць на сустрэчу, яны маюць пэўную пазіцыю еўрапейскую, яны лічаць, што яны галоўныя дзеячы ў апазіцыі, павадыроў больш чым шарагоўцаў. І яны, відавочна, будуць усё тлумачыць. Я не маю дачынення да гэтай паездкі, ніхто афіцыйна мяне аб ёй не інфармаваў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме