17:46 15.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Пачобуту — арышт, Борыс — штраф
15 лютага ў раённым судзе ў Валожыну праходзіць разгляд пазову афіцыйнага Саюзу палякаў, сядзіба якога месьціцца ў Горадні, да дзяячкі польскага руху зь мястэчка Івянец Тэрэсы Собаль.
14.50 Пасольства Польшчы ў Беларусі знаходзіцца ў пастаянным кантакце зь Міністэрствам замежных справаў сваёй краіны. Яно інфармуе, як разьвіваецца сытуацыя вакол затрыманых актывістаў незарэгістраванага Саюза палякаў.
"Мы перадаём інфармацыю ў МЗС Польшчы. Гэта асноўная функцыя любога пасольства - перадаваць інфармацыю пра стан спраў у дзяржаве знаходжаньня", - заявіў агенцтву Інтэрфаксу прэсавы сакратар польскай пасольства Павел Марчук.
Ён удакладніў, што пасол Хенрык Літвін у цяперашні час знаходзіцца ў Менску.
14.40 Пачобуту — арышт, Борыс — штраф
Кіраўнік Галоўнай рады не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Андрэй Пачобут арыштаваны судом на пяць сутак за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу 10 лютага ў Горадні. Кіраўніцу Саюзу Анжаліку Борыс аштрафавалі, таксама за ўдзел у гэтай акцыі, на 1 мільён 50 тысячаў рублёў.
14.30 На рэдактарку польскамоўнай газэты склалі пратакол
На гарадзенскую журналістку Ірэну Валюсь у Валожыне склалі пратакол і адпусьцілі. Міліцыянты лічаць, што яна нібыта абражала Станіслава Бурачэўскага — кіраўніка праўладнай арганізацыі Саюзу палякаў у Івянцы. Ён прыяждаў, каб удзельнічаць у папярэднім судовым паседжаньні супраць Тэрэсы Собаль.
Адміністрацыйны пратакол на Валюсь у бліжэйшым часе будзе разглядацца ў Горадні. Спадарыня Валюсь рэдагуе газэту “Glos znad Niemna na uchodzstwie”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме